Народны каляндар: 30 сакавіка

30 сакавіка. Аляксей Цёплы (Аляксей Весняны). “На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою”, “На Аляксея рыба аб лёд, санкі — аб плот”. У некаторых мясцовасцях пачыналі сеяць лён, авёс”. “Аляксей сохі чэшыць, хамуты строе”. У прырэчных вёсках Аляксей лічыўся днём рыбалова, рамантавалі рыбацкую снасць. Бортнікі падглядвалі пчол. Не ткалі. Перад сном дзяўчаты гадалі пра будучае замужжа. Перад сном казалі: “Святый Аляксей, я на тябе лён сею. Дай, Божа, знаць, з кім буду ў пары стаяць”.

Аляксей лічыцца цёплым днём і з ім звязана нямала народных прыкмет. «На Ляксея вол павінен з лужы напіцца». «На Аляксея лёд такі слабы, што і рыба хвастом разаб’е». У гэты дзень пілі святочнае пітво – мядова-бярозавы адвар. Чакалі таксама прылёту жураўлёў ці буслоў.

Нашы продкі лічылі гэты дзень днём рыбака. Трэба было напрасці нітак і сплесці з іх сетку, існавала перакананне, што такая прылада будзе лавіць шмат рыбы.

Імяніны: Аляксей, Макар, Амелія, Леанарда, Ян, Яна.

Последние новости

Гороскоп

Тельцам полезно выйти из зоны комфорта, а Козерогам можно начать долгосрочный проект — гороскоп на 1 сентября

31 августа 2026
Читать новость
В МИРЕ

«Политики, к доске!» В Варшаве учителя вышли на акцию протеста, требуя повышения зарплат

31 августа 2026
Читать новость
Актуально

Марафон добра в Черикове: волонтеры БРСМ подарили праздник воспитанникам ЦКРОиР

31 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Функциональное оснащение, тематическое оформление. В Могилеве открыли новый подземный переход

31 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

За сутки в лесах Беларуси заблудились семь человек

31 августа 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Кыргызстан

31 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем