Народны каляндар: 29 студзеня

Лічылася, што ў гэты дзень нараджаюцца добрыя гаспадары. Нашы продкі называлі гэты дзень «Пётр-­паўкорм» – стараліся, каб да гэтага дня запасаў на зіму заставалася не меней за палову. Нельга, каб у халадзільніку (склепе) і ў кашальку было пуста. У гэтым выпадку давядзецца галадаць цэлы год. Калі верыць прыметам, дзень не падыходзіць для сур’ёзных змен у жыцці. Працаўладкаванне, пераезд, заключэнне здзелак могуць аказацца няўдалымі. Паспрабуйце адкласці падобныя задачы хаця б на суткі.

Былі такія прыкметы: калі з 28 на 29 студзеня ноч зорная – да ўраджаю ільну; туман раніцай – надвор’е будзе ясным; калі вецер з Поўначы – ідуць маразы; калі дзень марозны – лета будзе спякотным.

Што нельга рабіць:
- Падслухоўваць - гэта прынясе непрыемнасці.
- У Пятроў дзень непажадана лаяцца і сварыцца, а таксама нельга пляткарыць і асуджаць іншых людзей, каб усё гэта не абярнулася вялікімі скандаламі ў жыцці.
- Выкідваць рэшткі хлеба і крошкі са стала. Усё трэба аддаваць скаціне, птушцы.
Вернікі ў гэты дзень могуць пайсці ў царкву і папрасіць у святых дапамогі ў мірскіх справах і здароўя для блізкіх. Маладым дзяўчатам, якія яшчэ не сустрэлі свой лёс, продкі не раілі падоўгу глядзець у акно. 

Заняцца ўборкай - прыцягнуць поспех і дабрабыт у хату.Дзяўчатам нельга выходзіць з дому, пакуль яны не падмятуць падлогу ў хаце. Чым больш смецця ўдасца сабраць, тым больш шчасця прыйдзе ў будучым.

Імяніны: Іван, Ян, Варсанофій, Галатыян, Дамаскін, Данакт, Яўрэт, Элеўсіп, Іван, Іавіла, Леаніла (Неаніла), Максім, Мелеўсіп, Неон, Памва, Пётр, Роміл, Спеўсіп, Турвон, Валерый, Джуніпер.

Последние новости

Горячие новости

Лунный посевной календарь садовода и огородника на сентябрь 2026 года

30 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Славянские женские имена для девочек

30 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

В Беларуси осенью озимыми культурами планируется засеять почти 2 миллиона гектаров площадей — Минсельхозпрод

30 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

«Пищевой шум»: когда еда не выходит из головы

30 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Съесть «что-то не то» рискует каждый десятый житель планеты

29 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Анатомия заблуждений: 10 популярных мифов о шейном остеохондрозе

29 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем