Народны каляндар: 22 студзеня — Піліп

Пасля доўгіх зімовых святаў прыходзіў час наводзіць парадак дома. На Піліпа было прынята хадзіць у лазню — змываць Каляды. «У вёсках печы топяцца, у лазнях дзеўкі мыюцца, а ў добрых людзях сілы збіраюцца». Гаспадыні займаліся прыбіраннем дома. Ясны дзень прадказваў добры ўраджай улетку.