Народны каляндар: 21 лютага

У гэты дзень нашы продкі ўжо пачыналі рыхтавацца да палявых работ, аглядалі прылады, рамантавалі іх. Асабліва правяралі сярпы.
Калі ў гэты дзень на дрэвах ляжыць іней – будзе шмат мёду. Мароз – зіме хутка канец, а чым халадней ў гэты дзень, тым цяплейшым будзе сакавік.
У масленічную суботу, якую называюць «Залоўкінымі вячоркамі», залоўка запрашае да сябе сясцёр і іншых сваячак мужа, поіць гарбатай і частуе блінамі.
Імяніны: Аляксандр, Андрэй, Захар, Макар, Пётр, Сава, Сямён, Сяргей, Сцяпан, Фёдар, Захарыя, Палікарп,