Народны каляндар: 20 студзеня

Лічыўся «лянівым днем», таму што ніякую працу не робяць. Перад ежай нашы продкі пілі абавязкова хрышчэнскую ваду, каб быць здаровымі ўвесь год.
Ад гэтага дня і да Масленіцы пачынаўся мясаед – можна было ўжываць тлустыя стравы.
У нашых продкаў былі такія прыкметы: яснае надвор’е – лета будзе сухім; дзень снежны і пахмурны – будзе багаты ўраджай, завіруха – на масленку будзе снегапад.