Народны каляндар: 2 лютага
У гэты дзень, па народным павер’і, трэба было трэсці дрэвы, каб ураджай добры быў. Нашы продкі лічылі, што надвор’е у гэты дзень прадказвала надвор’е на жнівень.
У некаторых мясцінах лічылася, што ў гэты дзень нельга прасці – не прывядзе да дабра. Лічылася, што калі ў гэты дзень помсты парог каханага чалавека бярозавым венікам, то чалавек абавязкова закахаецца і прыйдзе сватацца. Каб пражыць сто гадоў, у гэты дзень стужку для валасоў ці пальчатку з рукі клалі ў дупло. Калі птушкі вясной у гэтым дупле звівалі гняздо, значыць, уладальнік рэчы жыць будзе доўга. У гэты дзень дрэннай прыметай было паднімаць манеты з зямлі і губляць рукавіцу, лічылася, што ўсё гэта прынясе няшчасце.
Імяніны: Яфім, Захар, Іна, Лаўрэнцій, Леў, Павел і Рыма