Народны каляндар: 14 лютага

Трыфан. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень можна заклінаць грызуноў, якія шкодзяць хатнім запасам. Для гэтага з чатырох бакоў сцірты бралі па невялікім пучку каласоў, неслі ў хату, спальвалі ў печы, а попел рассыпалі па чатырох кутах у пуні.
14 лютага ў нашых продкаў былі такія прыкметы: калі неба зорнае, вясна надыдзе позна; ідзе снег – вясною будуць частыя дажджы; туманы – ідзе добрае надвор’е.
Імяніны: Анастасій, Васіль, Вендзіміян, Давід, Карыён, Перпетуя, Пётр, Рэвакат, Сацір, Сатурніл (Саторніл), Секунд, Сямён, Цімафей, Трыфан, Феіон, Феліцытата, Феліцыя.