Народны каляндар: 13 студзеня — Шчодры вечар 

Народны каляндар: 13 студзеня — Шчодры вечар 

Другая куцця ў праваслаўных вернікаў напяадні старога Новага года. Яе назва — «тоўстая» і «шчодрая». У народзе папярэджвалі: «Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзе гладкай тлустай жывёлы, асабліва цялят».

Праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Маланні Малодшай. Па старым стылі гэта было на пярэдадне Новага году – Васільева дня. У гэты дзень багата накрывалі сталы – адсюль і прымаўка: «Як на Маланніна вяселле». 13 чысла ўвечары на стол выстаўлялася ўсё найлепшае i найсмачнейшае, што было ў гаспадарцы. Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі.

Гэта быў Шчодры вечар (пярэдадне Новага года па старым стылі), пачатак Шчодрага тыдня. «Мароз ходзіць – куццю есці». Яшчэ да світанку нашы продкі варылі абрадавую кашу – куццю. Калі каша паспявала, чыгун вымалі з печы і аглядалі. Калі ён трэснуў – будзе бяда. У некаторых мясцінах лічылі, што нельга гатаваць рыбу, бо шчасце з дома ўплывае.

Зорная ноч – да ўраджаю ягад. Калі ноччу вецер дзьме з поўдня – год будзе спякотным і шчасным, з захаду – да багацця малака і рыб, з усходу – чакай ураджаю садавіны. Калі ў гэты дзень было цёплае надвор’е, лічылася, што лета будзе дажджлівае. Холад і шэрань прадказвалі багаты ўраджай.

Толькi не думайце, што Шчодры вечар — гэта наесцiся, каб аж пуп развязаўся, ды ляжаць пасля, ледзь дых пераводзячы. З-за стала — на вулiцу, варажыць. Бо вечар сённяшняга дня ў народнай спрадвечнай традыцыi — адзiн з самых спрыяльных для таго, каб зазiрнуць у будучыню. Асаблiва для тых, хто хоча знайсцi сабе пару. Так што на наступныя парады раю звярнуць увагу незамужнiм дзяўчатам i нежанатым хлопцам. А парад тых — мо сотня: продкi былi людзьмi вынаходлiвымi. Пра некаторыя з iх раскажу падрабязна, бо ведаю iх не з кнiжак цi тэлеперадач. Некалі мы з дзяўчатамi ў роднай вёсцы так варажылi. I вучылi нас не кнiжкi — нашы бабулi, а iх — iхнiя бабулi…

Сабака праўду скажа

Для гэтай варажбы ў наяўнасцi павiнен быць “герой” —сабака. Няважна, якой пароды, галоўнае, каб быў ахвочы паесцi. Гадзiны за тры да варажбы яго трэба накармiць да адвалу — колькi з’есць. Кожны з тых, хто хоча даведацца, цi хутка выйдзе замуж цi ажэнiцца, павiнен спячы аладку. Пасля ўсе аладкi кладуцца ў рад (запамiнаецца, дзе чыя) i выпускаецца сыты сабака. Чыю ён першую з’есць — той смела можа рыхтаваць вясельны ўбор. Чыюсьцi зусiм абмiне, чыюсьцi пажуе ды выплюне (здаралася i такое)… Жывёла, што з яе возьмеш…

Зазiрнi ў будучыню — пад шапку

Трэба ўзяць чатыры зiмовыя шапкi. Тая, каму варожаць, павiнна выйсцi ў iншы пакой, а тым часам пад шапкi кладуцца наступныя прадметы: манета, лялька, дубчык. Пад адной застаецца пуста. Дзяўчына, якая варожыць, заходзiць i выбiрае наўздагад шапку. Калi пад ёй манета — муж будзе багаты, калi дубчык — бедны (голы), як той дубец, калi лялька — мужа, можа, i не будзе, а вось немаўлятка… Калi ж пуста — дык нi таго, нi другога, прынамсi, у блiжэйшы год.

Абдымi плот. Або палена

Самы просты спосаб даведацца, цi будзеш гэты год у пары — выбегчы з хаты i з ходу абняць плот. Потым палiчыць штыкецiны, якiя ўдалося захапiць: калi цотная колькасць — пара гарантаваная, калi няцотная — год давядзецца пачакаць.
Трэба ў цемры з дрывотнi выцягнуць адно палена. Вось па iм i мяркуйце: калi гладзенькае, доўгае — i ваша “палова” будзе высокая ды зграбная. Калi палена з сукамi, крывое — i суджаны адпаведны. Праўда, кажуць, што сукi ды шурпатасць — гэта на багацце, так што не варта i перажываць. З твару ж вады не пiць, праўда?

Варажба для гультаёў

Калi ж вам лянота абдымаць плот, пячы аладкi цi са смеццем паўзцi на гарышча, проста ляжце спаць. Калi не забудзецеся пакласцi што-небудзь пад падушку цi пад ложак, суджаны вам абавязкова прыснiцца. Пакладзяце якi пасак — у сне ён вас iм падпяража. Расчоску — расчэша, новы ручнiк — вытрацца iм. Калi ж перад сном з’есцi селядца, а пад ложак паставiць шклянку з вадой — ваш лёс у сне дасць вам напiцца. Калi ж мацi цi сястра ўпотай ад вас пад ложак паставiць мiску з вадой, а на яе пакладуць якую трэсачку — вам павiнен прыснiцца наогул вельмi рамантычны сон: суджаны панясе вас праз раку па кладцы на руках. I прачынацца не захочацца…

Последние новости

Актуально

Двенадцать призывников Чериковского района торжественно проводили на службу Родине

17 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

Фотоловушки в Чериковском районе зафиксировали новых нарушителей: на этот раз на кладбище

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Маленькие герои большой заботы: как воспитанники дошкольного лесничества украсили акцию «Лес! Дабро! Парадак!»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 года № 23-4 «Об изменении решений Чериковского районного Совета депутатов»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 г. № 23-6 «Об изменении решения Чериковского районного Совета депутатов от 30 декабря 2025 г. № 20-1»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 г. № 23-3 «Об утверждении отчета об исполнении районного бюджета за 2025 год»

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем