Народны каляндар: 13 лютага

У некаторых раёнах Беларусі дзень лічыўся памінальным, называўся «Стрэчаньскія дзяды». У народзе лічылі, што 13 лютага – дрэнны, неспрыяльны дзень. Каб зберагчы сябе і сваю сям’ю ад бед і няшчасцяў, катэгарычна забаранялася разломваць хлеб, секчы дровы, хрысціць дзяцей, займаць і аддаваць грошы, сватацца.
Калі ноч ясная, то будзе сонечнае надвор’е. Вераб’і ўцяпляюць гнёзды – ідуць маразы. Вароны каркаюць гучна – будзе мяцеліца.
Імяніны: Апанас, Апанаса, Беатрыса, Віктар, Віктарын, Дыядор, Еўдаксія, Іван, Ілля, Кір, Клаўдзій, Мікіта, Нікіфар, Папій, Серапіён, Трыфена, Феадотыя, Феактыста.