Народны каляндар:11 сакавіка

У даўнейшыя часы людзі ў гэты дзень аналізавалі прыродныя з’явы і спрабавалі прадказаць надвор’е на бліжэйшы час. Таксама хадзілі на рыбалку, разлічваючы на добры клёў. Лічылася, што яшчэ не час спяшацца пачынаць палявыя працы – могуць ударыць маразы.
Калі куры капаюць снег – да пацяплення, а рыпанне дзвярэй і завесаў – да непагадзі.
Імяніны: Парфірый, Севасцьян, Канстанта, Бенядыкт, Антон, Іван, Мікалай, Сяргей, Фёдар, Ганна, Канстанцін.