На МТФ “Чэрыкаў” ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” распачаўся этап рэканструкцыі будынкаў

На МТФ “Чэрыкаў” ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” распачаўся этап рэканструкцыі будынкаў

Зусім нядаўна на МТФ “Чэрыкаў” ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” распачаўся этап рэканструкцыі будынкаў і ліквідацыя некаторых з іх старых. Раней кіраўніцтвам гаспадаркі было прынята  рашэнне: хлявы, якія ўжо нельга адрамантаваць, разабраць, а тыя, якія яшчэ можна прывесці ў належны стан — рэканс- труіраваць.  Дарэчы, малочна-таварная ферма была пабудавана дзесьці ў 1980-х гадах, таму пад уздзеяннем вільгаці і перападаў тэмпературы з цягам часу “жыллё” для жывёлы значна пашкодзілася, і яго не выкарыстоўваюць з-за  небяспечнасці. Два будынкі разабралі да фундаменту поўнасцю, трэці – толькі напалову, каб затым яго “рэаніміраваць”.

Таксама зараз надаецца ўвага памяшканню для цялят, у якім ужо зроблена значная частка работ. Брыгадзір МТФ Валянціна Кадзеля пры наведванні жывёлагадоўчага аб’екту карэспандэнтам “ВЧ”паказала і расказала, як вядуцца справы, што зроблена на гэтым участку рэканструкцыі,  што яшчэ будзе выконвацца.

–Гэты хлеў разлічаны на 250 цялят,– адзначае Валянціна Мікалаеўна.– Пакуль тут палова з запланаваных работ выканана. Адноўлены кармушкі для маладняка – зроблены цэментныя. Памянялі падлогу ў станках, таксама ўсё зацэментавалі. Працы, трэба адзначыць, было шмат, прыйшлося павазіцца. Як вы бачыце, яшчэ цэнтральная частка памяшкання не  адрамантавана, але ўсё будзе выканана па гэтым прынцыпе: заменена старая падлога на цэментную і пастаўлены аднаўлёныя кармушкі і станкі. Безумоўна, за пару дзён гэта ўсё не выканаць. У адрамантаваныя станкі ўжо пастаўлены бычкі і цёлачкі, а астатні маладняк бу-дзе “заселены”, калі ўмовы дазволяць. Пасля рамонту ажыццяўляць чыстку ўгнаення з памяшкання будзе трактар са спецыяльным абсталяваннем, што будзе значнай палёгкай для жывёлаводаў, якія раней гэтым займаліся ўручную. Яшчэ плануем менавіта ў хлеў падвесці ваду. Вядома, раней паілі цялят вадой, прынесенай з іншых памяшканняў. Уявіце сабе, каб 250 галоў маладняку напаіць, патрэбна амаль цыстэрна вады. А новы вадаправод дазволіць і гэту праблему вырашыць.

Брыгадзір таксама рассказала, што былі адноўлены вароты, зроблена іх умацаванне металапрофілем. Цяпер і “вецер не гуляе” праз шчэлкі. А сам хлеў цёплы і прасторны.

Абслугоўваюць жывёлу, як адзначыла Валянціна Кадзеля, пакуль два жывёлаводы, потым далучыцца да іх трэці. Утрымлівацца ў памяшканні будуць бычкі і цёлачкі ад 4 месяцаў да года: па палавой прыналежнасці па розныя бакі хлева.

Думаецца, хутка мы наведаем ферму, калі ўсе працы будуць скончаны, а запланаванае кіраўніцтвам– рэалізавана.

Последние новости

Горячие новости

Социальная защита и трудовые права: профсоюзы Могилевщины определили приоритеты на первое полугодие 2026 года

17 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Паспортных дел властелины

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Нюансы работы в выходные и праздники разъяснили в Минтруда

17 декабря 2025
Читать новость
В МИРЕ

Путин: ядерный щит России современнее, чем у любой другой державы

17 декабря 2025
Читать новость
Всебелорусское народное собрание

«Мы живем хорошо и хотим жить еще лучше» — ответственный секретарь Чериковской районной ветеранской организации Татьяна Ковалёва

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Совет Республики одобрил законопроект по вопросам пенсионного обеспечения

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем