На Чэрыкаўшчыне спяшаюцца завяршыць абмалот свірэпіцы ў тэрміны

Як адзначалася раней у папярэдніх нумарах райгазеты, уборка азімай свірэпіцы распачалася ў сельгаспрадпрыемствах раёна, а зараз яна набірае свае абароты. Крыжакветная культура за гады яе апрацоўкі гаспадаркамі заняла сваё месца на палетках за карысныя якасці і ўласцівасці.

Гарачае надвор’е паспрыяла хутчэйшаму паспяванню свірэпіцы, таму аграрыі спяшаюцца яе ўбраць са сваіх плошчаў аператыўна.

Актыўнасць у гэтай справе праявілі ўсе працаўнікі палёў, аднак пакуль уперадзе па атрыманай колькасці масланасення КСУП “Язёрскі”, дзе на абмалоце маслянічнай культуры задзенічаны экіпаж камбайнёраў у складзе Дзмітрыя Шуплякова і Уладзіміра Варанкова (на здымку). Дарэчы, старэйшы камбайнёр Дзмітрый працуе ў гаспадарцы не першы год, а механізатарскі яго стаж складае амаль 17 гадоў, так што палявыя справы для яго далёка не першыя, як і для малодшага камбайнёра Уладзіміра. Як кажуць, з тэхнікай яны даўно на “ты”, таму і задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам КСУП, прыступілі адразу выконваць, а зараз ім засталося зусім крыху да таго, каб завершыць абмалот сельгаскультуры. На рахунку экіпажу  больш за 100 тонн масланасення свірэпіцы. Пасля заканчэння гэтага віду працы, камбайнёры будуць задзейнічаны затым і ў наступных этапах абмалоту азімага рапсу, зерневых і зернебабовых сельгаскультур.

Алеся Панімаева

Последние новости

Калейдоскоп

Чеснок до весны как с грядки: надёжный способ хранения без плесени

20 сентября 2026
Читать новость
Здоровье и красота

Осенние образы: что убрать из гардероба, чтобы выглядеть современно

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Пяць беларускіх кніг, якія варта прачытаць восенню

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Неудачное знакомство: могилевчанка лишилась денег после визита к новому приятелю

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Велосипеды в подъезде: адвокат рассказал, куда жаловаться на захламление общих мест

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

98 % белорусов не хотят покидать родину: Вячеслав Данилович объяснил феномен укорененности народа

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем