Міхаіл Татарэнка — герой фотапраекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Чарговага героя фотапраекту наступнага нумара “ВЧ” Міхаіла Татарэнку карэспандэнт райгазеты наведаў у Язёрах. Міхаіл Пятровіч працуе зараз машыністам кацельнай на МТК “Язёры” КСУП “Язёрскі”. Кацельная ў халодную пару года забяспечвае цяплом комплекс і гарачай вадой, таму кацёл на дровах трэба тапіць кругласутачна.

Дарэчы, у сельгаспрадпрыемстве працоўны стаж Міхаіла Татарэнкі налічвае амаль 42 гады, а некалькі месяцаў таму ён стаў пенсіянерам, але пакуль працягвае сваю працоўную дзейнасць.

Міхаіл Татарэнка нарадзіўся і вырас у Язёрах, а пасля арміі спрабаваў сябе ў ювелірнай справе ў апрацоўцы алмазаў у брыльянты на Гомельскім заводзе “Крышталь”. Праз некалькі месяцаў, як кажа сам, пазвалі карані назад у вёску, куды ён паспяхова і вярнуўся, уладкаваўшыся на працу ў калгас. У сельгаспрадпрыемстве ў розныя перыяды працаваў жывёлаводам, кіроўцам аўтамабіля, быў задзейнічаны ў розных працоўна-механічных працэсах, у тым ліку і на дапрацоўцы збожжа на таку. Дарэчы, архіўны фотаздымак быў зроблены менавіта падчас жніва на зернетаку дзесьці дваццаць гадоў таму. Трэба адзначыць, што Міхаіл Пятровіч і зараз застаецца паважаным працаўніком у калектыве, з тым жа пачуццём гумару, што і ў былыя гады. З жонкай Тамарай Іванаўнай Міхаіл Пятровіч выгадавалі дваіх дачок, якія, пабудаваўшы сваё сямейнае жыццё, падарылі бабулі і дзядулі чатырох дапытлівых унукаў.

               Алеся Панімаева

 

Последние новости

Горячие новости

Больничный: сроки сдачи, разбор ошибок и как проверить расчёт — что важно знать

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Партия БЕЛАЗов, работающих на сжиженном природном газе, отправилась в Кузбасс

8 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Хозяин своей судьбы и родной земли: к юбилею чериковлянина Михаила Саракуло

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Народны каляндар: 8 лістапада

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Самые востребованные маршруты «Белавиа»: топ‑6 направлений по полётам белорусов в 2026 году

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

«Сутулость у ребёнка: на что обратить внимание и когда идти к врачу — советы невролога

7 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем