Маргунова Дар’я: «З дзяцінства люблю беларускую мову»

Беларуская мова жывая, меладычная, прыгожая і  такая неверагодна цудоўная. Мы любім яе, усхваляем, яна дарагая нам, з’яўляецца нашай спадчынай і вялікай культурнай каштоўнасцю. Дзяўчына, пра якую сёння пойдзе гаворка, ведае пра гэта не па чутках, бо яна з’яўляецца пераможцам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» і была ўзнагароджана Дыпломам II ступені. А казаць мы будзем аб Дар’і Маргуновай, вучаніцы 10 класа  з ДУА «Язёрская сярэдняя школа».

Ёсць такая цікавая прыказка «Яблычак ад яблынькі недалёка падае». Яна, вядома ж, у добрым сэнсе слова падыходзіць гераіні нашага сённяшняга артыкула. Чаму ж, падумаеце вы? Тут усё проста. Выкладае беларускую мову і літаратуру ў дзяўчыны яе матуля Галіна Маргунова. Ды і, як прызнаецца сама Дар’я, прыкладам для яе заўсёды была старэйшая сястра Ганна, якая таксама, як зараз і дзяўчына, ездзіла на алімпіяды па беларускай мове. Ну, а так як яна заўсёды раўняецца на сястру і ва ўсім брала з яе прыклад, то вырашыла таксама паспрабаваць свае сілы ў алімпіядным руху, карысць здольнасці да беларускай мовы ў яе выяўляліся.

Упершыню свае сілы на раённай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры Дар’я паспрабавала ў 4 класе, і адразу ж заняла 1 месца. Гэта было для яе штуршком да таго, каб ўзмоцнена займацца і пакараць новыя вяршыні.

— У 8 класе ў раённым этапе алімпіяды па беларускай мове я заняла трэцяе месца, у 9 класе — першае месца ў раённым, а ў абласным — трэцяе месца, — распавядае Дар’я. — Ну, а ў гэтым годзе ў мяне першае месца ў раённым этапе і другое ў абласным. Перад заключным этапам рэспубліканскай алім-піяды ў інстытуце ўдасканалення горада Магілёва праходзяць зборы, падзеленыя ў два этапы. Першы ўжо прайшоў, другі пачнецца з 25 лютага і будзе доўжыцца тыдзень. Тут мы займаемся ўзмоцнена. На дом задаецца хатняе заданне, якое мы выконваем. Хачу сказаць, што гэта нялёгка. Калі я ехала сюды ў мінулым годзе ўпершыню, мне было страшна, бо я не ведала што мяне чакае, якая будзе ў калектыве атмасфера. Але мае асцярогі былі марнымі, і ўсё прайшло ў цёплай дружнай атмасферы. Зрэшты, як і цяпер. Я з усімі пасябравала, мы разам рыхтуемся да заключнага этапу алімпіяды і падтрымліваем адзін аднаго.

Шчыра прызнацца, на абласным этапе ў мінулым годзе я вельмі моцна нервавалася, таму што я была тут у першы раз, і гэта было для мяне нешта новае, нечаканае. Аднак у гэтым годзе абласная алімпіяда праходзіла там жа, дзе і ў мінулы раз, таму для мяне ўсё было нашмат прасцей. Для мяне ў алімпіядзе самы страшны этап — гэта вуснае выказванне. Таму што водгук на твор і комплексную працу ты сядзіш, ціхенька пішаш, ніхто цябе не чапае. А на этапе вуснае выказванне табе трэба мець кантакт з журы, размаўляць, таму гэта хвалююча. Праходзіць гэта так: заходзіць першая пяцёрка, выцягвае білет і садзіцца рыхтавацца. На падрыхтоўку даецца 20 хвілін. Мала хто слухае, што ты там кажаш, таму што кожны спрабуе напісаць і прыдумаць нешта такое, каб было лепш, чым у іншых. Акрамя алімпіяд па беларускай мове і літаратуры я прымала ўдзел у алімпіядах па нямецкай мове, дзе ў мяне таксама былі прызавыя месцы.

Дарэчы кажучы, звязваць жыццё з мовазнаўствам дзяўчына не збіраецца, і выбрала прадметамі для здачы ЦТ у наступным годзе беларускую, нямецкую мовы і матэматыку. Вось праўда са сваёй будучай прафесіяй Дар’я пакуль яшчэ не вызначылася. Кажа, што трэба абраць падыходны ВНУ, магчыма ў Мінску.

Акрамя тых практыкаванняў, якія задаюць у школе, наша гераіня дадаткова ўзмоцнена займаецца дома, бо гэта пэўныя веды ў падрыхтоўцы да алімпіяды, ды і проста вельмі важна для агульнага развіцця. Дзяўчына з дзяцінства вельмі любіць беларускую мову. Кажа, што ў адрозненне ад рускай яна ёй даецца лягчэй, ды і правілы лепш запамінаюцца, бо ў беларускай мове як чуеш, так і пішаш. Дзяўчына з гэтым выказваннем згодная, але адзначае, што некаторыя вы-ключэнні з правілаў ўсё ж ёсць. У гэтым навучальным годзе Дар’я ездзіла на рэпетыцыйнае тэставанне па беларускай мове, па якім набрала 86 балаў. Дзяўчына кажа, што кожнаму навучэнцу трэба абавязкова некалькі разоў з’ездзіць, паспрабаваць свае сілы, паглядзець як правільна запаўняць бланкі, для таго што б на ЦТ не разгубіцца, не знервавацца, калі раптам што будзе не так.

Вельмі сімвалічна, што менавіта ў Год малай радзімы Дар’я стала пераможцам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па нашай роднай беларускай мове. Мы вельмі ганарымся сваёй зямлячкай і жадаем ёй заваяваць прызавое месца ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Насця Усцінава

Последние новости

Президент

Новые совместные проекты определены на переговорах президентов Беларуси и Зимбабве

14 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

Фейковая реклама инвестпроекта. Мошенники рассылают сообщения от имени “Белоруснефти”

14 мая 2025
Читать новость
80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Центр духовности и патриотизма. Обновленный мемориальный комплекс “Память” открыли в Шклове

14 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

“Любовь и стремление преодолеть все трудности”. Митрополит Вениамин о том, что помогает сохранить брак

14 мая 2025
Читать новость
Гороскоп

У Раков возможны незапланированные траты, а у Дев, наоборот, дополнительные доходы — гороскоп на 14 мая

14 мая 2025
Читать новость
Общество

Об утверждении отчета об исполнении районного бюджета за 2024 год

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем