Лізавета Сляпцова — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Наступная гераіня фотапраекту райгазеты Лізавета Сляпцова (на здымку) знаходзіцца ў той катэгорыі людзей, якія застаюцца вернымі сваёй справе шмат гадоў.  Дарэчы, Лізавета Рыгораўна прапрацавала ў МПМК-280 маляром-тынкоўшчыкам  больш 30 гадоў, прыйшоўшы сюды на працу пасля заканчэння Мсціслаўскага вучылішча. З тых часоў прымала ўдзел у будаўніцтве шматлікіх аб’ектаў у раёне, нават была ў ліку камандыраваных у іншыя населеныя пункты Магілёўшчыны. За гады працы жанчыны нават цяжка падлічыць метры атынкаваных ёю паверхняў, як і колькасць выкананых  апрацоўчых работ. А працаваць прыходзілася ў розных умовах, іншы раз і не ў зусім камфортных. Але справы і задачы выконваліся, прычым кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі заўсёды ведала, што даручаныя заданні будуць выкананы своечасова і якасна.

Трэба адзначыць, што  Лізавета Сляпцова сама родам з Кругляншчыны, а ў Чэрыкаў прыехала ўладкоўвацца на працу.  Яе намер падтрымала і родная сястра Таццяна, спачатку  паехаўшы з ёю  вучыцца ў вучылішча, а затым і працаваць ў будаўніцтве, у МПМК- 280. Сястра таксама засталася на Чэрыкаўшчыне, пабудавала сваю сям’ю. У прадпрыемстве Лізавета Рыгораўна спаткала і свайго мужа Васіля, які з ёй рука аб руку разам быў і на працы, і дома, і нават зараз, на пенсіі —  у іх адны захапленні. Адным з такіх лічыцца рыбалка. Муж з жонкай разам на веласіпедах адпраўляюцца на возера і ловяць там  рыбу. Як падкрэс-лівае Лізавета Рыгораўна,  лавіць рыбу на вуды для іх як спартыўнае захапленне, бо ўлоў яны раздаюць родным ці знаёмым, а самі гатуюць сабе толькі марскую рыбу. Сярод захапленняў у Лізаветы Рыгораўны і паход у лес па грыбы ці ў ягады. Па словах Лізаветы Сляпцовай зімой крыху сумна, бо ні ў лес, ні на возера не дабрацца. Аднак дзеці – Алена  і Ала са сваімі сем’ямі наведваюць сваіх бацькоў. Дарэчы, радуюць сваімі поспехамі і ўнукі Міхаіл, Ігар і Алаксандра.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Взносы в ФСЗН‑2026: как рассчитать и когда заплатить — для ИП, работодателей, самозанятых

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Сажать или не сажать? Заместитель директора Чериковского жилкоммунхоза Алена Пашкевич рассказала о правилах озеленения мест захоронения

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Больничный: сроки сдачи, разбор ошибок и как проверить расчёт — что важно знать

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Партия БЕЛАЗов, работающих на сжиженном природном газе, отправилась в Кузбасс

8 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Хозяин своей судьбы и родной земли: к юбилею чериковлянина Михаила Саракуло

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Народны каляндар: 8 лістапада

8 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем