«Кветкавы карагод» Віталіны Батвінковай

«Кветкавы карагод»  Віталіны Батвінковай

Выхаванне павагі да гістарычнага мінулага і захаванне традыцый – асноўны напрамак дзейнасці Чэрыкаўскага цэнтра дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій. Таму мы ганарымся нашымі дасягненнямі. Так, Віталіна Батвінкова, навучэнка Цэнтра, у кастрычніку гэтага года стала пераможцам абласнога этапу рэспублікан-скага конкурсу «Скарбы маёй сям’і», які праводзіўся ў межах рэспубліканскай акцыі «Я гэты край радзімаю заву» і атрымала дыплом I ступені.

Гэта дазволіла ёй удзельнічаць у рэспубліканскім этапе конкурсу, дзе яе даследванне таксама не засталося без увагі. Яна атрымала дыплом III ступені. Разам з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу Віталіна прыняла ўдзел у рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Краязнаўчыя даследаванні, як сродак далучэння навучэнцаў да пошукавадаследчай дзейнасці».
Вось што расказала сама дзяўчынка аб сваёй даследчай рабоце: «Аднойчы мы з мамай прыбіраліся ў старым сараі бабулі і знайшлі згрудак старых рэчаў. Мама растлумачыла, што гэта не проста старыя рэчы, гэта памяць. Памяць аб нашых продках: маёй прабабулі і прапрабабулі. Паказала старыя тканыя вырабы, якія, як аказалася, ткалі жанчыны з нашай сям’і яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.
Мы з нашым сямейным творчым калектывам даследвалі выкарыстанне тэхнікі вышывання, вобразу кветак у ўпрыгожванні інтэр’еру жылля беларусаў і нашай сям’і ўвогуле. Але зрабілі гэта праз прызму XX — XXI стагоддзяў.
Вышыванне здаўна лічылася ў беларусаў адным з неабходных заняткаў жанчыны. Жанчынам, якія мелі сем’і, не было часу займацца рукадзеллем. Таму звычайна дзяўчына майго ўзросту пачынала асвойваць працэс вышывання. Нашы продкі доўгі час верылі ў магічную сілу сімвалаў. Таму кожная рэч ва ўбранстве хаты мела свой сэнс.
Вось, напрыклад, накутнік або «набожнік», «божніца». Ручніком-набожнікам спрадвеку ўпрыгожвалі абразы, ён павінен быў пакрываць усе абразы, якія віселі ў «чырвоным» куце (або «покуці»). Покуць — гэта кавалачак храма ў хаце. Таму асаблівая ўвага надаецца яе ўпрыгожванню. Такія «міні-алтары» можна ўбачыць і ў сучасных вясковых хатах.
Вялікую ролю ў побыце беларускага сялянства меў абрус, або настольнік, скацерка, настольніца. Ен меўся ў кожнай хаце. Звычайна ўзорыстым ільняным абрусам упрыгожвалі стол, які стаяў у чыстай палове хаты. За «голы» (без абруса) стол есці не садзіліся, бо верылі, што ў хаце не будзе дастатку.
Падзор або «падузорнік» ці як яго яшчэ называюць, «спадніца для ложка», служыць для таго, каб схаваць прастору пад ложкам. Справа ў тым, што ў сялянскай хаце чым вышэй падымеш ложак, тым цяплей бу-дзе спаць – знізу з падлогі ідзе холад. Натуральна, што такая вялікая прастора чымсьці займалася: вялікімі куфрамі, кошыкамі і іншымі рэчывамі. І гэты падзор, з аднаго боку, закрываў гэтыя ўсе гаспадарчыя прыналежнасці, а з другога боку – ён заўсёды быў пакрыты заклінальнай вышыўкай.
Ручнік або «рушнік». Сапраўдны ручнік мае шырыню каля 35-40 см і даўжыню 3-5 і больш метраў, багата ўпрыгожаны вышыўкай, стужкамі. Існуе шмат прыкмет, звязаных з ручніком. Ручнік, дзякуючы сваёй форме, з’яўляецца сімвалам шляху, жыццёвай дарогі, з-за чаго ён нязменна выкарыстоўваўся ва ўсіх рытуалах, звязаных з абрадамі пераходу.
Вышываныя вырабы не толькі захоўваюцца ў нашай сям’і, але і з’яўляюцца ўборамі сучаснай вясковай хаты. Гэта назіраюць усе, хто наведваўся хоць аднойчы да маёй бабулі Тамары Маісеевай, якая жыве ў аграгарадку Верамейкі. Як аказалася, у куфэрках маіх бабуль захавалася шмат вышыванак. І калі раней я глядзела на іх як на звычайныя прыгожыя вырабы, то цяпер я нібы наведалася ў мінулае, у старую сялянскую хату.

Віталіна разам з бабуляй Надзеяй.

Беларуская вышыўка ў XX стагоддзі пачала перажываць імклівыя змены. З сярэдзіны стагоддзя распаўсюджваецца шматкаляровая гладзь расліннага характару.
Мабыць, менавіта ў гэты час пры складанні ўзору пачалі ўлічваць, так званыя, магічныя ўласцівасці кветак. Мы разгледзілі найбольш распаўсюджаныя кветкі на творах нашых бабуль. Гэта васілёк сіні, шыпшына, папараць-кветка, званочак і іншыя. Даведаліся пра значэнні кветак і колераў у народнай вышыўцы, склалі міні-даведнікі.
У нашай сям’і ў пэўны перыяд жыцця вышывалі ўсе жанчыны. Нават мой старэйшы брат, гледзячы на нас, займаўся вышываннем у дзяцінстве. Сёння мастацтва вышывання перажывае другое нараджэнне. Стала модным вышытая бялізна, пано і карціны для інтэр’еру, аздабленне розных элементаў інтэр’еру. Мая бабуля, Надзея Прахарэнка, з аграгарадка Лабанаўка актыўна займаецца вышываннем на працягу ўжо больш трыдцаці год. На яе «музейнай» сцяне мірна ўжываюцца як фотаздымкі ўнукаў, так і творчыя работы – карціны, выкананыя ў тэхніцы вышывання крыжам. Я ганаруся тым, што работы маёй бабулі выстаўляюць на раённых творчых выставах і лічуць яе сучасным народным умельцам.

Бабуля лічыць, што ад продкаў нам дастаўся сапраўды каштоўны скарб. Гэта наша сям’я. Нашы продкі не толькі даравалі нам жыццё. Яны даравалі нам усе нашы здольнасці: любоў да творчасці, песень, народных традыцый. Мы як прыгожы вяночак: кожны – кветачка, квітнее час ад часу і радуе ўсіх, хто побач. Так і з’явілася назва нашай работы – «Кветкавы карагод».

Падчас падрыхтоўкі даследчай работы, каб пазнаёміцца з сучаснымі відамі вышыўкі, я наведала бібліятэку. Даведалася, што часцей за ўсё для працы з тканінай выкарыстоўваюць наступныя віды вышыўкі: вышыўка крыжам; вышыўка гладдзю; вышыўка стужкамі; алмазная вышыўка, вышыўка бісерам (пацеркамі). У сетцы Інтэрнэт маецца магчымасць прагля-дзець майстар-класы і азнаё-міцца больш падрабязна з тэхнікамі, якія нас найбольш зацікавілі. Так я пачала засвойваць новыя тэхнікі і збіраць свой маленькі куфэрак, як гэта калісьці рабілі мае прабабкі. І вынікам работы стала распрацоўка серыі маіх майстар-класаў.
Спадзяюся, што мы, пакаленне XXI стагоддзя, зможам захаваць гэты цуд — вышыванне — і перадаць яго нашым нашчадкам. І нашы хаты будуць яшчэ доўга нагадваць прыгожыя кветкавыя карагоды.
Нам, людзям, якія жывуць у час інфармацыі і камп’ютарных тэхналогій, трэба часцей азірацца назад, наведвацца да нашых вытокаў. Каб не пагасла свечка на покуці, запаленая продкамі, каб захаваць нашы карані, традыцыі нашага народа, сваіх продкаў. Каб і нашы нашчадкі змаглі кружыцца ў створаным намі кветкавым карагодзе».

Алеся Каназобка,
педагог-арганізатар
ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага
турызму, краязнаўства і экскурсій».

Последние новости

Общество

Теплые выходные и похолодание на следующей неделе прогнозируют белорусские синоптики

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия “Белая Русь” запускает просветительский проект “Время сильных”

2 мая 2024
Сельское хозяйство

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Общество

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Происшествия

Группа мошенников в Могилевской области незаконно получила более Br550 тыс. страховых выплат

2 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Молодежный парламент запустил интеллектуальную викторину на тему истории ВОВ

2 мая 2024
Общество

Последние дни земной жизни Христа. Какие события вспоминают православные и что происходит в храмах

2 мая 2024
Общество

Мартынюк: качество работы специалистов ЖКХ и строительства напрямую влияет на настроение людей

2 мая 2024
Новости области

Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
Актуально

Помочь, нельзя игнорировать. Очередное заседание СОПОП прошло в Черикове

2 мая 2024

Рекомендуем

Новости области

Более 6 тысяч рублей присвоила продавец в Могилевском районе

19 апреля 2024
Актуально

Работающая молодёжь Чериковского района открывает новые точки на карте Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Жители Чериковского района плодотворно потрудились на республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

Пересмотреть жизненные ориентиры: в Черикове прошло заседание СОПОП

19 апреля 2024
Фотофакт

Специалист назвал вредные для сна позы

19 апреля 2024
Актуально

На Чериковщине прошел митинг, посвященный памяти о трагедии на ЧАЭС

26 апреля 2024
Актуально

Сотрудники прокуратуры Чериковского района, районного отдела Следственного комитета и активисты районной ветеранской организации приняли участие в республиканской акции «Аднавім лясы разам»

19 апреля 2024
Актуально

Урок памяти «Черный ветер» провели с средней школе №2 г.Черикова в преддверии годовщины катастрофы на ЧАЭС

24 апреля 2024