История белорусской государственности за 7 минут. Рассказывает Игорь Марзалюк

Новости Беларуси. 26 лет независимости Беларуси. Для истории срок небольшой, но, если смотреть в прошлое, становится очевидно: все предыдущие поколения белорусов стремились к суверенитету и дорожили этим понятием как высшей ценностью, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
О сложном пути страны рассуждает депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Игорь Маразлюк.
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І БЕЛАРУСКІ ЛАД ЖЫЦЦЯ: АД ВЫТОКАЎ ДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Этапы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Пытанне аб характары паходжання беларускай дзяржаўнасці застаецца дыскусійным у гістарычнай навуцы. Часам навукоўцы займаюць дыяметральна процілеглыя пазіцыі ў поглядах на падзеі, асоб айчыннай гісторыі і сучаснасці. Вядомы айчынны даследчык гэтага пытання М. С. Сташкевіч сфармуліраваў асноўныя праблемныя пытанні, па якіх найчасцей узнікаюць спрэчкі.
Больш простая задача тычыцца вызначэння перыядызацыі станаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях.
Першы этап трэба вызначыць як дадзяржаўны. Гэта час прыкладна з V да пачатку IX стагоддзя, калі на беларускіх землях ішоў актыўны працэс утварэння племянных саюзаў.
Другі этап традыцыйна называюць старажытнарускім. Першая вядомая дата айчыннай дзяржаўнасці – 862 год, калі жыхары Полацка прынялі ўдзел у закліканні варагаў на кіраванне Руссю.