Ганна Зайцава — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Ганна Ісаеўна Зайцава (на здымку) усё сваё працоўнае жыццё прысвяціла працы ў культуры. Больш за 30 гадоў складае яе рух па абраным некалі шляху. Яшчэ калі вучылася ў культ-асветвучылішчы, для сябе яна зрабіла выснову, што будзе рабіць усё магчымае, каб адраджаць культурную спадчыну і традыцыі нашага народу. Так і атрымалася пасля заканчэння навучальнай установы, дзе яна атрымала прафесію спецыяльнага клубнага работніка, кіраўніка самадзейнага харавога калектыву. А калі Ганна Ісаеўна ўзначаліла Мірагашчанскі клуб у 1993 годзе, то адразу ідэя адраджэння пачала ажыццяўляцца.

— Я памятаю, як жанчыны ў Горках маліліся на свята іконы Казанскай Божай маці, — расказвае Ганна Ісаеўна. — Абрад быў такім: кожны год свячу падчас малення аднаўлялі воскам, упрыгожвалі яе і перадавалі з хаты ў хату. Цэлы год свяча знаходзілася ў адной гаспадыні, затым наступны год — у другой. Так з’явілася думка гэты абрад ўдасканаліць і ўвязаць са святам крыніцы. Мы навялі парадак каля крыніцы, зрабілі добраўпарадкаванне тэрыторыі.  Кожны год настаяцель храма Чэрыкава праводзіў малебен з асвячэннем вады.

Дарэчы, арганізатарскі характар і творчыя схільнасці не дазволілі культработніку сядзець склаўшы рукі, і культурнае  жыццё ў Мірагошчы насамрэч проста кіпела. Функцыянавалі восем гурткоў у розных напрамках работы, была створана добрая матэрыяльная база, а самае галоўнае, было задзейнічана насельніцтва ў мерапрыемствах, прычым людзі займаліся з вялікім задавальненнем. Пры Ганне Ісаеўне працаваў гурт “Спадчына”, які шукаў і адраджаў народныя песні, а сам кіраўнік быў акампаніятарам. Мірагашчанцы першыя ў раёне правялі “Вячоркі”, арганізаваўшы цэлую тэатралізавананую пастаноўку: паставілі ткацкі станок і пад спевы жанчын ткалі дарожку. А мерапрыемствы ў клубе на Новы год ці на іншыя святы — гэта значыла, што людзей было столькі, што нельга было куды яблыку ўпасці. Сама ж загадчык была і арганізатарам, і касірам.

Ганна Ісаеўна  расказала карэспандэнту раённай газеты і аб сваіх пераездах, зменах месца жыхарства. Так, у 1990 гаду яна была вымушана паехаць у Расію, у Наўгародскую вобласць, дзе працавала ў афіцэрскім і вясковым клубах адначасова. Жыла ў вёсцы Лабанаўка, працавала зноў жа ў мясцовым клубе.

–Дзе б я не жыла, кім бы я не працавала, заўсёды хоць на палову стаўкі ўладкоўвалася ў культуру,– адзначыла жанчына.– Гэта справа — маё жыццё. Я заўсёды хацела, каб у сельскай мясцовасці не былі абдзелены ўвагай жыхары, каб яны мелі магчымасць прыняць удзел ў святах, мерапрыемствах, каб унесці ў іх быт крыху радасці і святочнасці.

Зараз Ганна Ісаеўна на заслужаным адпачынку. Адразу ёй прыйшлося прывыкаць да новых абставінаў жыцця, нават да спакойнага быту. Але і ў гэтым яна знайшла станаўчыя моманты. Летам — лес, грыбы, ягады. А рыбалка з вудаю — нават ужо хобі. Як сама — адзначае жанчына, забяспечвае ўсю сям’ю рыбай.

         Алеся Панімаева

Последние новости

Актуально

У чериковских ребят шесть наград пасхального фестиваля-выставки

18 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Каждая третья компания в Германии в этом году планирует сократить рабочие места

18 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

Ответственность для нетрезвых самокатчиков и пешеходов ужесточили в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу 

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине депутаты и ветераны высадили более 3000 саженцев

17 апреля 2026
Читать новость
Президент

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем