Франтавы альбом. Старонка першая

Франтавы альбом. Старонка першая

У гэтым годзе ўсе жыхары постсавецкай прасторы будуць адзначаць асаблівае свята — 75-годдзе з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Забыцца пра подзвіг тых, хто загінуў дзеля жыцця на нашай зямлі, мы, тыя, што жывуць цяпер, не маем права …

У сувязі з гэтай юбілейнай датай рэдакцыя раённай газеты аб’яўляе пра старт новага праекта «Франтавы альбом». У ім мы раскажам аб тых, хто прайшоў праз жахі вайны, пакуты і пазбаўленні, хто цаной уласнага жыцця здабыў нам Перамогу.

Мы запрашаем прыняць удзел у падрыхтоўцы публікацый усіх чэрыкаўлян, чые дзяды і прадзеды змагаліся за Радзіму. Бо ўпэўнены, няма на нашай Чэрыкаўскай зямлі сям’і, якую б не закранула чорнае крыло Вялікай Айчыннай вайны. Мы будзем вельмі ўдзячны, калі вы, паважаныя чытачы, любым зручным для вас спосабам звяжыцеся з намі, дастаткова нават патэлефанаваць, і распавядзеце аб сваіх родных,  якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях. Давайце разам зберажом памяць аб іх подзвігу і самаахвярнасці.

А першая старонка нашага «Франтавога альбома» прысвечана прадзядулі і прабабулі Ягора Каліннікава, якую ён распавёў нам разам са сваёй бабуляй Любоўю Андрэеўнай Пухоўскай.

Вайна – гэта самае страшнае, што можа толькі  быць для людзей. Пачалася вайна 22 чэрвеня 1941 года, а скончылася праз чатыры гады жудаснага кровапраліцця нявінных людзей. Гэтая вайна забрала больш за дваццаць мільёнаў жыццяў. Няма ніводнай сям’і, якую не закранула гэтая вайна. Няма ні адной сям’і, дзе б не было загінуўшых. І маю сям’ю таксама гора не абмінула. Я хачу расказаць пра сваіх прабабулю і прадзядулю.

Іван Іванавіч Кузьменка нарадзіўся 20 ліпеня 1920 года ў горадзе Чэрыкаве. На фронт  прызываўся з Макееўкі Данецкай вобласці. Узнагароджаны медалём «За ўзяцце Берліна», медалём  «За ўзяцце Кёнігсберга», медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», ордэнам «Айчыннай вайны другой ступені», юбілейнымі медалямі да 30, 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, медалём «50 гадоў Узброенных сіл СССР». У мірны час працаваў да самой пенсіі на чэрыкаўскай падстанцыі. На жаль, звестак пра Кузьменку Івана Іванавіча больш няма. Мая бабуля мне распавядаля, што жыхары нашага горада паважалі і прадзядулю, і прабабулю. Яны былі з тых людзей, якія ўнеслі ўклад у Вялікую Перамогу над фашысцкай Германіяй, заваявалі для будучых пакаленняў мір і жыццё. Памёр дзядуля 2 верасня 1990 года ў горадзе Чэрыкаве.

Пелагея Яфімаўна Жураўлёва нарадзілася 23 кастрыч-ніка 1911 года ў Чэрыкаве Магілёўскай вобласці. Вайна насцігла яе разам з мужам у Заходняй Беларусі (Беластокская вобласць горад альбо сяло Паканёва). Муж быў прызваны на фронт, а Пелагея Яфімаўна разам з адступаючымі машынамі, войскамі дабралася да роднага Чэрыкава, дзе спынілася ў маці. Потым яна з сям’ёй (двума дачкамі) на нейкі час пераехала ў Дубраўку і наладзіла кантакты з партыйнымі і ваеннымі органамі, якія арганізоўвалі будучае падполле і партызанскія атрады. Пелагея Яфімаўна стала партызанскай сувязной. Яна вярнулася ў Чэрыкаў, які неўзабаве быў акупіраваны гітлераўцамі. Тут яна знаходзілася да 1942 года. У яе абавязкі ўваходзіў збор даных аб месцы знаходжання варожых часцей, аб руху і колькасці праязджаючых па дарогах нямецкіх аўтамашын, танкаў. Патрэбныя звесткі, запісаныя на паперках, яна дастаўляла ў лес, у тайнік, які знаходзіўся за Ліменню. Ва ўмоўленным месцы яна пакідала соль, махорку, прадукты для партызан. У 1942 годзе  яе забралі ў атрад, у складзе якога яна і ваявала да прыходу нашых войск у 1943 годзе. Муж яе, Андрэй Рыгоравіч Жураўлёў, не вярнуўся з вайны. Загінуў пад Быхавам у студзені 1945 года. Пелагея Яфімаўна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, юбілейнымі  медалямі да 30, 40, 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, медалямі 50, 60, 70-годдзю Узброенных сіл СССР. Пасля вайны працавала ў сістэме гандлю дваццаць гадоў. Не раз выходзіла пераможцай у сацыялістычным спаборніцтве. Была прадаўцом і загадчыцай магазіна. Памерла 31 ліпеня 1996 года ў Чэрыкаве.

Последние новости

Гороскоп

Водолеям стоит быть аккуратнее с обещаниями, а Львам придется проявить терпение — гороскоп на 12 июня

11 июня 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине работает студотряд

11 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Госстандарт запретил роллы белорусского производителя: в чем причина?

11 июня 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко обновил руководство двух структурных подразделений Администрации Президента

11 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Символом фестиваля «Александрия собирает друзей» станет купальская Берегиня

11 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Зубной мост или имплантат — что лучше выбрать? Мнение специалиста

11 июня 2026
Читать новость