Дзяржавы нашай сімвалы святыя. Чэрыкаўшчына адзначыла Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

У нядзелю, 12 мая, наша краіна адзначыла Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя сімвалы — Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны з’яўляюцца гісторыяй і будучыняй беларускай дзяржавы, увасабленнем ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. На Чэрыкаўшчыне напярэдадні гэтага найважнейшага свята таксама праходзілі мерапрыемствы, адно з якіх адбылося ў цэнтральнай раённай  бібліятэцы.

Удзел у ім прыняла намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Асмалоўская. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогу. Гаворка вялася  пра дзяржаўныя сімвалы, якія выказваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць дзяржавы, гісторыю яе станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Моладзь даведалася, дзе і калі вывешваецца сцяг, якія нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці адлюстраваны на гербе нашай суверэннай краіны. Акрамя гэтага навучэнцы высвятлілі значэнне эмблем, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх колераў, даведаліся пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. У ходзе мерапрыемства Ларыса Уладзіміраўна адзначыла, што дзяржаўная сімволіка — гэта агульнаграмадская каштоўнасць і неабходна з павагай ставіцца да сімвалаў сваёй дзяржавы. Таму што ад разумення моладдзю беларускіх традыцый, ідэй і культуры, далучэння іх да нацыянальнай спадчыны залежыць будучыня народа.

Затым  дырэктар Чэрыкаўскай ЦБС Тамара Галюта правяла для  ўдзельнікаў мерапрыемства  бібліяграфічны агляд тэматычнай літаратуры. Акрамя гэтага навучэнцам быў прадэманстраваны фільм «Герб і сцяг Беларусі: спецыяльны рэпартаж». Тэматычныя мерапрыемствы і кніжныя выставы былі арганізаваныя і ва ўсіх сельскіх бібліятэках раёна. Бо галоўныя сімвалы незалежнасці  перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

Насця Усцінава

Последние новости

Калейдоскоп

Чеснок до весны как с грядки: надёжный способ хранения без плесени

20 сентября 2026
Читать новость
Здоровье и красота

Осенние образы: что убрать из гардероба, чтобы выглядеть современно

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Пяць беларускіх кніг, якія варта прачытаць восенню

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Неудачное знакомство: могилевчанка лишилась денег после визита к новому приятелю

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Велосипеды в подъезде: адвокат рассказал, куда жаловаться на захламление общих мест

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

98 % белорусов не хотят покидать родину: Вячеслав Данилович объяснил феномен укорененности народа

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем