Дасягненні краяведаў Чэрыкаўшчыны

Дасягненні краяведаў Чэрыкаўшчыны

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў  у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці».

Матэрыялы, падрыхтаваныя ўдзельнікамі конкурсу, прайшлі сур’ёзны адбор у межах раённых і абласных этапаў. У выніку на рэспубліканскі этап конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак» было прадстаўлена больш за 70 работ, да ўдзелу ў рэспубліканскай канферэнцыі было адабрана 40 лепшых праектаў. Вельмі прыемна адзначыць, што па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, першае месца заняў навучэнец ДУА “Сярэдняя школа  № 2 г. Чэрыкава” Дзмітрый Аляксееў, які сумесна са сваім навуковым кіраўніком Васілем Максіменка, педагогам-арганізатарам  ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій», прэзентаваў даследаванне «Генеральны план застройкі і рэканструкцыі горада Чэрыкава 1949 г». Асаблівасцю дадзенай работы стаў аналіз сувязі паміж гістарычным мінулым і сучасным жыццём нашага горада. Як паказалі даследванні, сучасны выгляд камунікацый і архітэктурнага планвання горада маюць невыпадковы характар: развіццё Чэрыкава ў пасляваенныя гады адбывалася згодна запланаваным мерапрыемствам. Але Генеральны план горада Чэрыкава 1949 года не быў выкананы ў поўным аб’ёме. Чаму? Вось на гэтае пытанне і спрабавалі адказаць нашыя краяведы ў межах свайго даследвання.

І гэта ў іх добра атрымалася. Падцверджаннем гэтага сталі словы ўдзячнасці за праведзеную даследчую работу навучэнцу і педагогу з боку галоўнага спецыя-ліста ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяны  Драпаковай і ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Алена Батвінкова, дырэктар ДУДА

 «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага

турызму, краязнаўства і экскурсій».

 

 

Последние новости

Здоровье и красота

Косточка на ноге: упражнения, которые помогают, и когда без операции не обойтись

19 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Рецепт пряной аджики на зиму: согревающий вкус для холодных дней

19 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

В Беларуси открыли новый для науки вид миксомицетов

19 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Груши-камешки: как заставить жесткие плоды стать сочными и мягкими

19 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Золотой запас: как правильно замочить яблоки на зиму

19 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

«Самообслуживание» для вора: директор СТО не запер бокс и лишился мобильного

19 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем