Цукеркі за беларускія словы атрымоўвалі чэрыкаўляне за правільны адказ назвы садавіны

Цукеркі за беларускія словы атрымоўвалі чэрыкаўляне за правільны адказ назвы садавіны

21 лютага  адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень, калi варта падцвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.  Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне.

У гэты дзень, каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы ініцыятыўная моладзь грамадскіх  аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі Чырвоны Крыж”, валанцёры атрада “Надзея” з ДУА “Чэрыкаўскі ліцэй № 11” правялі акцыю “Смак беларускай мовы”. Яе арганізатары прапанавалі чэрыкаўлянам назваць намаляваную садавіну па-беларуску, а  атрымаць салодкі падарунак. Удзел у акцыі прынялі не толькі дзеці, але і дарослыя, якія з задавальненнем успаміналі, як гучаць  назвы садавіны на роднай мове. Шмат версій  пачулі арганізатары акцыі. Але ў асноўным усе лёгка спраўляліся з заданнямі, а гэта значыць, што на Чэрыкаўшчыне мова жыве і шануецца.

Последние новости

Горячие новости

Нацбанк Беларуси выпустил новые двухрублевые монеты

17 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Франция готовится к военному конфликту в космосе

17 июня 2025
Читать новость
Гороскоп

Тельцы сосредоточатся на создании уюта, а у Скорпионов откроются новые горизонты — гороскоп на 17 июня

17 июня 2025
Читать новость
Актуально

Показали хорошие практические навыки и теоретические знания: в Черикове выбрали лучшую санитарную дружину

16 июня 2025
Читать новость
Горячие новости

Биосубстанцию для лечения раковых опухолей разработали ученые в Беларуси

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Беларусь станет почетным гостем 18-го Пуцзянского инновационного форума в Шанхае 

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем