Андрэй Грынь — герой праекту «ВЧ» «Гісторыя ў фотаздымках»

У фотаархіве райгазеты быў знойдзены фота-здымак Андрэя Грыня (на фота), які раней працаваў у леспрамгасе. Нам пашанцавала сустрэцца з ім у яго дома ў Гронаве. Андрэй Андрэевіч адзначыў, што яго сфатаграфавалі, але артыкула ў газеце не надрукавалі. Магчыма, пра яго пісалі крыху па-зней, мы не ведаем і прасачыць гэта не можам. Але, мы лічым, што  трэба расказаць нашым чытачам  аб гэтым чалавеку, тым больш, што яго памятаюць калегі па працы, сябры, родныя.

Свой працоўны шлях Андрэй Грынь пачаў у 1978 годзе ў леспрамгасе кіроўцам. Адразу яму даверылі лесавоз, а затым спецыяльную машыну, так званую вахтавую, на якой ён дастаўляў брыгады да месца нарыхтоўкі драўніны  амаль да 1997 года. Затым перайшоў на ДАЗ, а праз некаторы час вярнуўся назад у лес-прамгас. І да выхаду на заслужаны адпачынак працягваў дастаўляць лю-дзей на лясныя дзялянкі. Як кажа сам, усякае было: і вясновая непагадзь з размытай дарогай, і зімнія “сюрпрызы” прыроды, калі ўсё навокал было замецена. Але яго вопыт, кемлівасць дапамагалі яму спраўляцца ў розных выпадках.

–Трэба было рана уставаць,– расказвае Андрэй Андрэевіч,– каб падрыхтаваць машыну да рэйсу.  У  6.00  я ўжо быў на колах,  а зімой нават і ў 5 гадзін ра-ніцы, каб разагэць матор.  А дамоў, як атрымлівалася: і ў 7, і ў 9 гадзін вечара. І так амаль кожны дзень.

Андрэй Грынь нагадаў, што прадпрыемства лес-прамгас было некалі даволі развітым: амаль пад 300 чалавек у сезон нарыхтовак леса працавалі тут, і зарплаты  былі нядрэнныя, таму людзі не скардзіліся на умовы працы ці яшчэ па якіх прычынах, а з задавальненнем працавалі,бо заробак пакрываў усе намаганні.

Зараз Андрэй Андрэевіч на заслужаным адпачынку, але сумаваць дома некалі, бо адны хатнія справы змяняюцца другімі.

Алеся Панімаевв

Последние новости

Культура здоровья

В Беларуси в 2026 году зафиксировано около 18 тысяч случаев укусов клещей, а том числе порядка 700 — с инфекциями

19 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

«Белпочта» возобновила прием посылок с товарами в США, но есть нюанс

19 июля 2026
Читать новость
Гороскоп

Тельцам важно поберечь свои нервы, а Львам стоит спланировать бюджет — гороскоп на 19 июля

18 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Какие продукты сильнее всего повышают сахар в крови

18 июля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Найдена уникальная каменистая планета с потенциально теплыми океанами

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

«Скорость, ветер и свобода»: история одного чериковского байкера

18 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем