Аграрыі раёна прыступілі да нарыхтоўкі сенажа

Аграрыі раёна прыступілі  да нарыхтоўкі  сенажа

Корманарыхтоўка ў раёне распачалася, але менавіта на яе разгар і напружаны графік прыпаў перыяд дажджоў і навальніц. Першы ўкос  траў аграрыі будуць выконваць у складаных умовах надвор’я, бо сенаж, які зараз нарыхтоўваюць сельгаспрадпрыемствы, патрабуе спецыяльнай тэхналогіі, а лішак вільгаці можа толькі сапсаваць усе намаганні. Між тым, праца на полі кіпіць, і  ўся спецыяльная тэхніка  накіравана на касавіцу, каб хутчэй завяршыць распачатую справу,  бо травы наліліся сокамі.

Дарэчы, у раёне ўсяго падпадае пад першы ўкос 5000 гектараў сочнага мнагатраўя, вырошчванню якога раней надзялялася адпаведная ўвага. Сярод сельгаспрадпрыемстваў не стаіць у баку ад важнага мерапрыемства і КСУП “Прагрэс”, дзе таксама аператыўна вядзецца працэс нарыхтоўкі. На кашэнні траў тут задзейнічаны Генадзь Ткачоў (на здымку), на варушылцы падсушвае пакосы Вячаслаў Капцелаў, а на корманарыхтоўчым комплексе падбярае валкі і змяльчае зяленую масу Мікалай Кліндухаў. На адвозцы сенажа працуюць Юрый Гапееў і Пётр Драчаў. Па тэхналогіі сенаж патрабуе для кансервацыі і добрую трамбоўку, прычым якая павінна рабіцца кругласутачна. Гэтую справу выконваюць на Амкадоры ўдзень — Сяргей Іваноў, а ў начную змену выходзіць працаваць Аляксандр Кліндухаў. У гаспадарцы спадзяюцца, што надвор’е на намечаныя планы корманарыхтоўкі значна не паўплываюць, тым больш, што настрой у саміх працаўнікоў палёў бадзёры і, можна сказаць, баявы.

 

 

 

Последние новости

Гороскоп

Овнам не стоит принимать близко к сердцу чужое мнение, а Близнецам лучше избегать пустых разговоров и обсуждений — гороскоп на 15 сентября

14 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Один сентябрь и 160 лет на двоих: житейская история супругов из Чериковского района

14 сентября 2026
Читать новость
В МИРЕ

Еврокомиссия планирует ввести возрастное ограничение на интернет-платформы во всех странах ЕС

14 сентября 2026
Читать новость
Здоровье и красота

Как работают спикулы в уходе за кожей: эффект, правила нанесения и риски

14 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Задержаны закладчики из Бобруйска, распространявшие наркотики по трём областям

14 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Бонус на картошку: обязан ли работодатель давать материальную помощь на овощи?

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем