Абраны новы лідар прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў культуры, інфармацыі спорту і турызму

У мінулы аўторак адбыўся справаздачна-выбарны сход  раённай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў культуры, інфармацыі спорту і турызму, на якім падводзіліся вынікі  і ставіліся новыя задачы.

У працы схода прынялі ўдзел старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Аляксей Пруднікаў, галоўны спецыяліст па арганізацыйнай рабоце Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ірына Пятніцкая, галоўны прававы інспектар вышэйназванага абкама Максім Швед, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Каркозава, яе намеснік Яніна Цугуль-ская і галоўны спецыяліст аддзела Алеся Хныкава, якая таксама ўзначальвае прафсаюзную арганізацыю працаўнікоў культуры, інфармацыі спорту і турызму.

На парадку дня мерапрыемства былі разгледжаны пытанні: “Справаздача пра выкананую работу прафсаюзнай арганізацыі за перыяд са студзеня 2015 года па сакавік 2019 года”, “Справаздача пра працу рэвізійнай камісіі”, “Выбары раённага прафсаюзнага камітэту”, “Выбары рэвізійнай камісіі”, “Выбары старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму”, “Выбары дэлегата на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю”.

Па першаму пытанню з вынікамі выкананай працы за справаздачны перыяд выступіла старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Алеся Хныкава. Алеся Міхайлаўна спынілася на важных аспектах  дзейнасці прафсаюза. Так, па яе словах, на ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі налічваецца 167 членаў, ахоп працаўнікоў членствам складае 100 % ад усіх працуючых у галіне. Структуру  раённай прафарганізацыі прадстаўляюць чатыры першасныя арганізацыі УА “Чэрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў”, установы “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Чэрыкаўскага раёна”,  “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”, арганізацыя ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, прафгрупа ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Веснік Чэрыкаўшчыны”. Старшыня адзначыла таксама, што гарантыі, правы, абавязкі і інтарэсы членаў прафарганізацыі – наймальніка і працаўнікоў замацаваны ў калектыўным дагаворы, дзе сярод важных пунктаў выконваюцца абавязкова і пункты аб ахове і бяспецы працы, сістэмы матэрыяльнай зацікаўленасці, льгот і іншых. Вялікая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян. У сваёй справаздачы Алеся Хныкава дала высокую адзнаку сацыяльнаму партнёрству прафсаюза і наймальніка, якое дазволіла за перыяд працы вырашыць шмат праблем і пытанняў, і, нягледзячы на даволі сціплы матэрыяльны стан, было зроблена ўсё магчымае, каб удасканаліць умовы абароны працы, пажарнай бяспекі, правесці атэстацыю ўстаноў культуры на іх адпаведнасць  санітарным нормам і правілам, удзелена ўвага службоваму транспарту. Аднак, як было   адзначана, яшчэ неабходна шмат над чым папрацаваць канструктыўна, падкарэктыраваць  і актывізаваць дзейнасць у некаторых напрамках.

Садакладчыкі з першасных прафарганізацый Таццяна Іваноўская і Марына Ткачова праінфармавалі прысутных аб наладжанай у іх галінах дзейнасці, аб тым, якім пытанням надаецца больш увагі, якія справы выкананы і што трэба ўдасканаліць.

Даклад пра працу рэвізійнай камісіі зрабіла Наталля Шведава.

Падчас свайго выступлення перад сабранымі  старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Аляксей Пруднікаў выказаў словы па-дзякі ў адрас прафсаюзнай арга-нізацыі і кіраўніцтва за даволі высокі ўзровень выкананай сумеснай працы. Па словах Аляксея Васільевіча, Чэрыкаўская раённая  прафсаюзная арганізацыя працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму знаходзіцца ў ліку лепшых, бо тое, што была зроблена ў розных абраных напрамках, заслугоўвае павагі і ўдзячнасці. А ў сваю чаргу абласны прафсаюз абяцае аказваць ва ўсім дапамогу і пад-трымку, у тым ліку і па прававых пытаннях.

Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Кацярына Каркозава адзначыла, што ўсе работнікі культуры не стаяць у баку ад грамадскіх спраў і мерапрыемстваў, выконваючы адначасова і свае прафесійныя абавязкі. Усе аб’екты культуры раёна добраўпарадкаваны і маюць даволі высокі ўзровень, даруючы таму, што асноўны касцяк культработнікаў складаецца з вопытных і таленавітых лю-дзей. А тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак, паспяхова змянілі маладыя спецыялісты — ураджэнцы Чэрыкаўшчыны. Кацярына Іванаўна, карыстаючыся прадстаўленай магчымасцю, падзякавала ўсім за добрую працу і жаданне зрабіць свой унёсак у агульную справу.

Кульмінацыяй справаздачна-выбарнага сходу стала абранне старшыні прафсаюзнай арганізацыі і новых членаў райкама. Аднагалосным галасаваннем такім чынам была зацверджана Віялета  Грабарэнка, якая затым падзякавала прысутных за аказаны давер, і паабяцала зрабіць усё магчымае, каб распачатая раней праца не спыніла свайго руху.

Таксама Віялета Грабарэнка аднагалосным галасаваннем была абрана ў якасці дэлегата на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю, дзе будзе прадстаўляць інтарэсы ўзначаленай ёю арганізацыі.

Напрыканцы мерапрыемства некаторым работнікам культуры за іх высокую прафесійную актыўнасць былі ўручаны грашовыя прэміі.

Алеся Панімаева

Последние новости

Президент

Арендное жилье, игорный бизнес, космос и ситуация в животноводстве. Подробности совещания у Лукашенко

29 мая 2025
Читать новость
Новости региона

Обучающий семинар для бойцов экологического отряда провели в Черикове

29 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

В Черикове пройдет праздник, посвященный Международному дню защиты детей. Чем он порадует и удивит?

29 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

Знаете ли вы, сколько солнца необходимо тем или иным культурам?

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Решение Чериковского райисполкома от 2 мая 2025 года №10-17 “О проведении ежегодных районных соревнований гражданских формирований гражданской обороны Чериковского района”

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Решение Чериковского райисполкома от 2 мая 2025 года № 10-9 «О проведении ежегодного смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда и профилактике производственного травматизма в организациях Чериковского района»

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем