Спазнай смак сваёй кухні: як смачна прыгатаваць карпа

Спазнай смак сваёй кухні: як смачна прыгатаваць карпа

смачна

Карп, запечаны ў духоўцы з бульбай ці грэчкай, смажаны на патэльні са смятанай, тушаны ці з даданнем піва – варыянтаў гатавання яго настолькі шмат, што нават той, хто не з’яўляецца прыхільнікам рыбы, знойдзе рэцэпт па густу. Карп – папулярная недарагая рыба, якая прадаецца практычна ў кожнай краме. Купляць лепш жывога карпа, але марожаны таксама падыходзіць. Акрамя невялікіх фінансавых выдаткаў, ад вас запатрабуецца і мінімум высілкаў пры гатаванні. Аднак неабходна выконваць некаторыя ўмовы, якія дазволяць атрымаць выдатны вынік.

Падрыхтоўка карпа

 У рыбы абавязкова выдаляюцца вантробы, жабры і, пры жаданні, хвост і плаўнікі. Падрыхтаваную тушку карпа трэба добра вымыць і абсушыць папяровымі ручнікамі ці сурвэткамі. Частыя папярочныя разрэзы па спінцы будуць спрыяць размякчэнню дробных костачак і лепшай падрыхтоўцы. Перад тэрмічнай апрацоўкай карпа лепш намарынаваць сумессю солі, перцу і лімоннага соку ці іншымі саставамі. Каб вызначыць, колькі часу спатрэбіцца для запякання карпа ў духоўцы, трэба ведаць вагу тушкі. На кілаграм рыбы дастаткова 30 хвілін.

Карп ў духоўцы цалкам

Адзін з самых простых варыянтаў запякання цэлага карпа ў духоўцы – у фальзе. Можна дадаваць спецыі, прыправы і прадукты на свой густ.

Інгрэдыенты

  • Карп
  • Раслінны алей — 3-4 ст.л.
  • Лімон — 1/2 шт.
  • 2 цыбуліны
  • Маянэз (неабавязкова) — 100 гр
  • Соль, перац — па гусце

Пакрокавая падрыхтоўка

Падрыхтаванага карпа нацерці сумессю солі, перцу і лімоннага соку, пакінуць у халадзільніку прыкладна на паўгадзіны.

Цыбулю пачысціць і нарэзаць паўколамі. Палову цыбулі выкласці пластом на фальгу. Апырскаць алеем і пры жаданні змазаць маянэзам. Іншую палову пасаліць, паперчыць і закласці ў брушка рыбы.

Рыбу пакласці на цыбулю, зверху –  выкласці астатнія кольцы. Закрыць фальгой і паставіць у духоўку на 30-40 хвілін пры тэмпературы 200 °C.

Карп, запечаны ў духоўцы з бульбай

Запечаны ў духоўцы з бульбай карп – страва, якой можна накарміць усю сям’ю. Смачнай атрымліваецца не толькі рыба, але і бульба, якая ў працэсе прыгатавання насычаецца сокам.

Інгрэдыенты

  • 1 карп (прыкладна 1 кг)
  • 1 кг бульбы
  • Цыбуля — 4 шт.
  • 1 морква
  • Маянэз — 4 ст.л.
  • Лімон — 1 шт
  • Соль, перац, прыправа — па гусце
  • Алей раслінны 5-6 ст.л.

Пакрокавая падрыхтоўка

Карпа падрыхтаваць і зрабіць неглыбокія надрэзы ад хрыбта да брушка з двух бакоў. З паловы лімона выціснуць сок, дадаць у яго соль, перац і спецыі. Нацерці атрыманай сумессю карпа і прыбраць у халадзільнік настаяцца прыкладна на паўгадзіны.

Пачысціць бульбу, моркву і цыбулю. Апошнюю нарэзаць кольцамі. Бульбу, калі яна невялікая, пакінуць цэлай, калі буйная – можна разрэзаць на часткі. Моркву парэзаць кружочкамі.

Бляху заслаць фальгой, выкласці частку пластом цыбулі.

У надрэзы карпа пакласці долькі лімона, змазаць рыбу маянэзам усярэдзіне і зверху, пакласці на цыбулю. Частку цыбулі пакласці ўнутр рыбы.

Побач выкласці бульбу і моркву, змешаныя з прыправамі і цыбуляй. Накрыць другім лістом фальгі. Паставіць у разагрэтую да 200 °C духоўку.

Прыкладна праз 50 хвілін смажаныя карп з бульбай у фальзе будуць гатовы. За 20 хвілін да поўнага запякання фальгу можна зняць, каб страва падрумянілася.

Падаецца запечаны карп у гарачым выглядзе, упрыгожаны лісцем салаты і зелянінай.

Карп з грэчкай і грыбамі ў духоўцы

Карп, запечаны з грэчкай і грыбамі, – простая, але вельмі смачная страва. Падаваць яго лепш з зялёнай салатай.

Інгрэдыенты

  • Карп
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • Грэчка — 1 шклянка
  • Шампіньёны — 4-5 шт.
  • Соль, перац, прыправы — па гусце
  • Раслінны алей

Пакрокавая падрыхтоўка

Падрыхтаванага карпа памыць і абсушыць, нацерці сумессю прыпраў, солі і перцу і пакінуць марынавацца ў халодным месцы.

Грэчку зварыць да гатовасці (павінна быць рассыпістай). Цыбулю і моркву пачысціць, дробна нарэзаць і выкласці абсмажвацца на патэльню.

Грыбы нарэзаць пласцінкамі і дадаць да гародніны. Абсмажваць хвілін 5, затым дадаць соль, перац і грэчку.

Частку грэчкі пакласці ўнутр карпа, а тую, што засталася — выкласці на бляху. Зверху пакласці рыбу і паставіць у разагрэтую да 180 °C духоўку прыкладна на 30-40 хвілін.

Карп у піўным кляры

Інгрэдыенты

  • Карп — 500 грамаў
  • Палова лімона
  • Мука — 200 гр
  • 1 яйка
  • Піва светлае — шклянка
  • Масла расліннае
  • Соль, перац молаты — па гусце

Пакрокавая падрыхтоўка

Карпа прамыць і абсушыць. Парэзаць на кавалачкі, апэцкаць соллю, перцам і апырскаць лімонным сокам. Пакінуць марынаваць на 20 хвілін.

У муку ўбіць яйка, дадаць піва, соль, лыжку расліннага алею і размяшаць. Павінна атрымацца цеста, як густая смятана.

Абкачаць кожны кавалачак рыбы ў цесце і абсмажыць у вялікай колькасці алею на разагрэтай патэльні з двух бакоў (можна ў фрыцюры) прыкладна па 4-5 хвілін.

Выкласці кавалачкі карпа на папяровы ручнік, каб выдаліць лішкі алею. Падаваць з зелянінай.

Последние новости

Культура здоровья

Спикулы в косметике: что обещают азиатские бренды — и что реально даёт коже

26 июля 2026
Читать новость
Спорт

Белорусский хоккей возвращается в ИИХФ

26 июля 2026
Читать новость
Актуально

«Душа сельского магазина», или Как Светлана Наумова стала одной из тех, кого считают «своим» человеком в целом агрогородке

26 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Борщевик и золотарник: что грозит белорусам за сорняки на участке и как не получить штраф

26 июля 2026
Читать новость
Общество

С праздником, работники и ветераны сферы торговли Чериковского района!

26 июля 2026
Читать новость
Общество

Помидоры трескаются — в чём причина и как это исправить

25 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем