Народны каляндар: 2 сакавіка

Продкі казалі, што ў гэты дзень Ярыла з сахой-бараной ходзіць. Таму саху і барану ў двор выцягвалі, каб праверыць, ці гатовыя яны да веснавога прыпару. Казалі, што народжаны ў гэты дзень не сядзеў склаўшы рукі, ён добра ведаў, як трымацца за сошку, як за бараной хадзіць.
2 сакавіка ў даўнейшыя часы людзі асабліва назіралі за небам: калі аблокі плывуць хутка і высока, значыць, будзе добрае надвор’е.
Імяніны: Марыя, Міхаіл, Мікалай, Павел, Парфірый, Раман, Фёдар, Феадосій, Ганна, Вера, Зоя, Святлана, Ірына, Гермаген, Карл, Маркіян, Міна, Папій.