Народны каляндар: 15 лютага

Народны каляндар: 15 лютага

Грамніцы (Стрэчанне). Свята грамнічнай свечкі і «жывога агню», што, паводле паганскіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. У хрысціянскі перыяд свечкі пачалі асвячаць у царкве. Яны захоўваліся цэлы год. На Грамніцы беларусы выпальвалі «крыжы» (дзве палачкі, пакладзеныя адна на адну, пры дапамозе якіх раней здабывалі «жывы агонь») на будынках, каб зберагчы жытло ад дажджу і маланкі.

Традыцыя асвячэння свечак існуе дзеля таго, каб абараніць сябе і ўсіх членаў сям’і ад чарадзейства, сурокаў і хвароб. Звычайна свечкі-грамніцы людзі рыхтавалі загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялі самыя вялікія свечкі, у каго пчол не было — куплялі жоўты воск у краме або ў знаёмых пчаляроў. Часцей за ўсё свечкі купляюць у храмах, аднак у сувязі з тым, што яны значна меншых памераў, іх раяць браць тры і перавязваць «васьмёркай» (старадаўнім знакам вечнасці, бясконцасці) пасмачкай вычасанага лёну.

Пасля вяртання дадому гаспадар неадкладна даставаў свечку, жонка запальвала яе і адбываўся незвычайны, але абавязковы абрад агністага крыжавання. Спачатку бацька абпальваў крыжападобна валасы на сваёй галаве, потым жонцы і ўсім астатнім членам сям’і па ўзросту. Па чарзе, пачынаючы ад старэйшых, да яго падыходзілі ўсе члены сям’і і дакраналіся з полымем, тым самым як бы далучаючыся да жыццядайнага нябеснага агню, які знішчае ў чалавеку ўсю брыдоту.

Пасля «вогненнага асвячэння» ўсіх блізкіх бацька ў суправаджэнні дзяцей абходзіў усе куты хаты, зноў жа крыжападобна выпальваючы нячыстую сілу. Знакам такога «выпальвання» заставаліся чорныя крыжы на бэльках або дзвярах. Затым ён выходзіў у двор і выконваў той жа абрад ва ўсіх гаспадарчых пабудовах, за выключэннем лазні. На Грамніцы ў храмах асвячалі не толькі свечкі, але і ваду. Па ступені значнасці грамнічная вада лічылася на адным узроўні з той, якую бралі на Вадохрышча. Ваду даволі часта выкарыстоўвалі адначасова са свечкай. Калі хлопец ішоў служыць у войска, то маці з бацькам акраплялі яго пры выхадзе з хаты свянцонай вадой і ў голас гаварылі наступныя словы: «Божухна захавай цябе».

Грамнічную свечку выкарыстоўвалі на працягу ўсяго года. Найбольш моцным абярэгам грамнічную свечку лічылі ў час летняй навальніцы. Тое, што нарадзілася ад нябеснага агню, тое, што асвечана царкоўным абрадам, станавілася своеасаблівым гарантам перасцярогі.

Свечка-грамніца, як дачка бога грамаўніка, павінна была адвесці гнеў бацькі і заступіцца за чалавека ўжо хаця б таму, што ў гэтай хаце прысутнічала яго сімвалічная частка. Улетку пры набліжэнні навальніцы гаспадыня запальвала грамніцу і ставіла на падаконнік.

Старыя людзі раілі: «Грамнічную свечку нельга пазычаць, як і агонь, нават у блізкія дамы сваякоў, родным, што жывуць у іншай сям’і». Лічылася, што ў гэты дзень «зіма з летам сустракаецца». Які гэты дзень, такая і вясна – лічылі нашы продкі. Калі на Стрэчанне выпадзе снег – трэба чакаць ранняга ўраджаю. Калі верабей напіўся з лужы, хутка будзе вясновае надвор’е.

Што можна рабіць на Стрэчанне:

  • маліцца за здароўе і дабрабыт;
  • аддаваць час сям’і і гаспадарцы;
  • наведваць храмы і спавядацца;
  • адпускаць усе дрэнныя думкі, страхі і сумненні;
  • віншаваць родных і блізкіх.

На Стрэчанне нельга:

  • пачынаць новыя справы;
  • спрачацца з блізкімі;
  • злавацца і лаяцца;
  • прыбірацца ў хаце;
  • адпраўляцца ў далёкі шлях.

Імяніны: Агафадор, Гаўрыіл, Іардан.

Последние новости

Горячие новости

В Минске стартует международная выставка «БЕЛАГРО-2026»

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

2 июня в Беларуси проходят ЦТ по математике, биологии, географии и иностранным языкам

2 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Трамп заявил, что США и Иран могут согласовать меморандум на следующей неделе

2 июня 2026
Читать новость
Актуально

Эпичный матч: ФК «Чериков» против ФК «Вихра»

1 июня 2026
Читать новость
Гороскоп

Водолеям день принесет много позитивных новостей, а Рыбам не стоит засиживаться в соцсетях допоздна — гороскоп на 2 июня

1 июня 2026
Читать новость
Актуально

В Черикове дали старт лету

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем