Народны каляндар: 12 лютага

У народзе – дзень Васіля ды Рыгора. Калі мужчыны дазвалялі сабе працаваць «каля двара» і «ўзяць кілішак», то жанчыны адзначалі гэты дзень строга: «Нельга жлукціць, нельга мыць бялізну, нельга прасці».
Калі дрэвы пакрыліся інеем, значыць, быць цяплу. Калі зайцы наведваюцца ў сады – зіма будзе доўгай, а калі мышы выбягаюць з норак на снег – ідзе цяпло.
Імяніны: Амандзін, Архелай, Васіль, Венерый, Геркулін, Рыгор, Яўсевій, Ярм, Зянон, Іван, Іпаліт, Кенсорын, Кіпр, Кірын, Клімент, Камод, Маўр, Максім, Міна, Манагрэй, Алімпій, Пётр, Русцік, Савін, Стыракін, Трывун, Трывун.