7 студзеня. Раство Хрыстова

7 студзеня. Раство Хрыстова

7 студзеня – першы дзень Каляд. Пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, насілі «звязду», паказвалі батлейку. Спыняліся ля кожнага двара, спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубен, выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі. За гэта калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, грошы. І таксама традыцыйнымі робяцца прыгожыя і душэўныя вітанні нашых продкаў: «Святы вечар!» альбо «Святы вечар добрым людзям!»

А вы ведаеце, што ў гэтыя сакральныя дні Сусвет нас чуе?! Бо ў ноч з 6-га на 7-га студзеня «нябёсы расчыняюцца», быццам якісьці містычны партал. Кажуць: каб спраўдзілася самае таемнае жаданне, трэба загадаць яго ў гэты час. Толькі яно павінна быць шчырым і (даруйце, калі зараз расчарую) – нематэрыяльным.

Загадваць раяць у цяперашнім часе, а не ў будучым. Быццам тое жаданае ўжо ёсць. Без ўсялякага «не» (замест «Я не хварэю цэлы год» – «Я здаровая цэлы год»). Лепей рабіць гэта ў цемры, пазіраючы ў начное неба. Выдатна, калі яно будзе зорным. Зрэшты, як пашанцуе… На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць, інакш, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, народзяцца пакалечанымі.

Калядаванне – было і застаецца адным з самых яркіх традыцый, што дайшлі да сучаснасці. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў жывёл – казу, мядзведзя, бусла, бралі з сабой зорку і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае, што наклікаць на сябе няміласць усіх сіл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. 

Калядныя дні лічыліся магічнымі, таму варажба была іх абавязковым атрыбутам. Варажылі ў асноўным маладыя дзяўчыны, каб даведацца, калі пойдуць замуж і як будзе выглядаць іх жаніх. Часам варажылі сталыя жанчыны, якія клапаціліся пра дабрабыт у сям’і. І нават хлопцы часам хацелі
даведацца пра сваіх нявест.

Спосабаў варажбы было вялікае мноства. Самы вядомы з іх — кідаць боцік з левай нагі праз плячо. У які бок глядзеў насок, адтуль і павінен быў прыйсці жаніх. Варажылі дзяўчаты і на паленцах — бралі з кастрышча адно, не гледзячы на яго, і па ім вызначалі, якім будзе будучы муж. Калі палена
траплялася гладкае, значыць, і жаніх будзе прыгажуном, калі шурпатае — непрыгожым. Калі палена было з сучкамі, значыць, будучы муж будзе з вялікай сям’і. Крывое палена азначала непрывабнасць суджанага.

З’яўляўся шанец выйсці замуж і ў той дзяўчыны, што змагла абхапіць цотную колькасць дошачак плота. Сваю будучыню ў адзін з калядных вечароў можна было падслухаць пад
вокнамі. Дзяўчыны ішлі да чужой хаты і хаваліся каля яе. Калі чулі, што гаспадар казаў «ідзі», гэта азначала хуткае замужжа. Калі дзяўчына чула, як у доме нехта казаў «сядзі» або «сядай», ёй наканавана было прасядзедь гэты год у дзеўках. Яшчэ дзяўчаты клалі сабакам аладкі ці зерне: чый сабака з’есць першым, тая і знойдзе сабе абранніка хутчэй за іншых. Выходзілі і проста на вуліцу, каб спытацца ў мінака яго імя, бо верылі, што так будуць зваць будучага мужа.

Последние новости

Горячие новости

Фотоловушки в Чериковском районе зафиксировали новых нарушителей: на этот раз на кладбище

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Маленькие герои большой заботы: как воспитанники дошкольного лесничества украсили акцию «Лес! Дабро! Парадак!»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 года № 23-4 «Об изменении решений Чериковского районного Совета депутатов»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 г. № 23-6 «Об изменении решения Чериковского районного Совета депутатов от 30 декабря 2025 г. № 20-1»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Решение Чериковского районного Совета депутатов от 26 марта 2026 г. № 23-3 «Об утверждении отчета об исполнении районного бюджета за 2025 год»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Что общего у белорусских драников и узбекского плова, рассказала эксперт

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем