Спазнай смак сваёй кухні: як з кабачка прыгатаваць шакаладны пірог і рулет з тварожным сырам

Сёння кабачок вырошчваюць практычна ва ўсіх хатніх гаспадарках. Кабачок пякуць, параць, марынуюць і кансервуюць на зіму. У нашай скарбонцы мноства нестандартных рэцэптаў з кабачка, якімі мы дзелімся з вамі.
Пірог з кабачка
Інгрэдыенты:
- 250 гр адціснутай мякаці кабачка
- 250 гр мукі
- 100-150 гр цукру
- 2 яйкі
- 1 г л разрыхляльніка
- 1 ст л какава-парашка
- 50 гр рафінаванага алею
Спосаб прыгатавання:
Крок 1. Кабачок нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробку солі і пачакаць 10 хвілін. Затым добра адціснуць усю вадкасць.
Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты да аднастайнага цеста. Калі форма сіліконавая, то змазваць нічым не трэба. Калі іншая, то змазаць алеем і прысыпаць маннай. Або заслаць пергаментнай паперай. Крок 3. Выпякаць пры 180 С 35-40 хвілін. Дастаць і даць цалкам астыць. Пірог атрымліваецца злёгку вільготны, з хрумсткай скарыначкай.
Міні-піцы з кабачка
Інгрэдыенты:
- 500 гр вычышчанага кабачка
- 3 ст л мукі з горкай
- 2 яйкі
- 100 гр вяндліны
- 50 гр сыра
- 0,5 г л разрыхляльніка
- Зеляніна па гусце
Спосаб прыгатавання:
Крок 1. Кабачок нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробку солі і пачакаць 10 хвілін. Затым добра адціснуць усю вадкасць.
Крок 2. Вяндліну нарэзаць кубікамі, сыр нацерці на буйнай тарцы.
Крок 3. Змяшаць усе інгрэдыенты, сфарміраваць на пергаменце аладкі вышынёй 1 см. З гэтай колькасці цеста выйдзе 9 штук піц.
Крок 4. Запякаць пры 200 С 20 хвілін да лёгкай залацістай скарыначкі.
Рулет з тварожным сырам
Інгрэдыенты:
- 200 гр сырой бульбы
- 400 гр кабачка
- 4 ст л мукі з горкай
- 2 яйкі
- 2 ст л кефіру
- 0,5 г л соды
- Соль па гусце
Спосаб прыгатавання:
Крок 1. Кабачок і бульбу нацерці на буйнай тарцы і адціснуць лішнюю вадкасць.
Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты.
Крок 3. Бляху заслаць пергаментам і раскласці галінкі пятрушкі. Зверху раўнамерна размеркаваць цеста. Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20 хвілін затым дастаць і даць астыць.
Крок 4. Начынне: 200 гр тварожнага сыра змяшаць з пятрушкай або кропам і выціснуць праз прэс 2 зубчыка часныку. Усё змяшаць да аднастайнасці.
Крок 5. Раўнамерна змазаць начыннем аснову. Да аднаго краю раскласці дзелькі памідор. Замест іх з такой асновай будзе выдатна спалучацца чырвоная маласалёная рыба (фарэль, сёмга).
Крок 6. Скруціць шчыльны рулет, атуліць пергаментам і прыбраць у халадзільнік на 30 хвілін.
Браўні з кабачкоў
Інгрэдыенты:
- 350 гр кабачкоў у адціснутым нацёртым выглядзе
- 120 гр мукі (у аўтара рысавая)
- 2 яйкі
- 30 гр какавы
- 1 г л разрыхляльніка
- Цукар па гусце (не шкадуйце, таму што кабачок яго ў сябе возьме, будзе не вельмі салодка)
Для шакаладу:
- 100 мл малака
- 30 гр какавы
- 3 ст л цукру
Спосаб прыгатавання:
Кабачок нацерці на тарцы, потым адціснуць. Дадаць у яго яйкі, муку, какава і разрыхляльнік. Усё добра здрабніць блэндэрам да аднастайнай масы. Калі блэндэра няма, то натрыце кабачок на самай дробнай тарцы, як на дранікі. Выпякаць у разагрэтай да 180 С духоўцы 45 мін. Гатоўнасць правярайце калыпком. На ім не павінна быць цеста. У малако дадаць цукар і какава, варыць, увесь час памешваючы. Сумесь пачне закіпаць і гусцець на вачах! Шакалад атрымліваецца вельмі смачны. Памятайце, што браўні — ён на тое і браўні, што ў яго вільготная тэкстура і насычаны шакаладны густ. Кабачок не адчуваецца ўвогуле! Вось паверце наслова, а яшчэ лепш — гатуйце самі!
Запечаныя кабачкі пад сырнай шапкай
Рэцэпт, які пакарыў усіх сваёй прастатой і неверагодным густам. Ідэальная закуска на святочны стол ці карысны варыянт вячэры.
Інгрэдыенты:
- Маладыя кабачкі 2 шт
- Соль, спецыі
- Смятана 3 ст л
- Сыр 100 гр
- 2 зубчыка часныку
- Яйка сырое
Спосаб прыгатавання:
Кабачок нарэзаць на кружочкі таўшчынёй не танчэй 1 см. Раскласці на паперы для выпечкі або на сіліконавым кілімку. Пасаліць. У талерцы змяшаць сыр, смятану, яйка і часнок. Акуратна размеркаваць масу па кожным кавалачку. Запякаць у духоўцы 180 С хвілін 35-40 (да з’яўлення залацістай скарыначкі)
Прыемнага апетыту.