Спазнай смак сваёй кухні: духмяная лазання з кабачкоў

Спазнай смак сваёй кухні: духмяная лазання з кабачкоў

Лазання з кабачкоў — гэтую страву можна назваць хітом лета.  Яна атрымліваецца смачнай і сакавітай. А галоўнае, пасля астывання таксама застаецца свежай і духмянай.

Інгрэдыенты: колькасць інгрэдыентаў залежыць ад велічыні формы і колькасці порцый.

  • Кабачкі маладыя
  • Цыбуля
  • Часнок
  • Фарш любы
  • Соус таматавы
  • Соль, спецыі
  • Любы цвёрды сыр
  • Мука і алея для абсмажвання

Для падліўкі

  • Лыжка вяршковага масла
  • Дзве лыжкі мукі
  • Малако
  • Соль, спецыі
  • Мускатны арэх

Спосаб прыгатавання

Кабачкі парэзаць уздоўж на кавалачкі таўшчынёй 0,5 см. Пасаліць і нацерці часнаком. Абваляць кабачкі ў муцэ і абсмажыць злёгку на алеі, пакласці на папяровы ручнік. Цыбулю парэзаць на невялікія кубікі, абсмажыць да мяккасці, да цыбулі дадаць фарш, пасаліць, папярчыць, абсмажыць да гатоўнасці. Уліць таматавы соус і патушыць 2-3 хвіліны. Для прыгатавання соуса растапіць на патэльні сметанковае масла, дадаць муку і малако, добра размяшаць, каб не было камякоў. Пасаліць, дадаць мускатны арэх.

Пачынаем зборку лазанні. Першы слой кабачкоў. Паліваем іх соусам. На наступны слой кладзём фарш. Апошнім слоем з’яўляецца сыр. Паўтараем усе слаі некалькі разоў. Зверху выліваем соус, калі ён у вас застаўся, і добра пасыпаем сырам. Запякаем пры 180 градусах да румянай скарынкі хвілін 20. Атрымліваецца вельмі смачна як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.

Смачна есці!

Последние новости

Актуально

У чериковских ребят шесть наград пасхального фестиваля-выставки

18 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Каждая третья компания в Германии в этом году планирует сократить рабочие места

18 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

Ответственность для нетрезвых самокатчиков и пешеходов ужесточили в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу 

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине депутаты и ветераны высадили более 3000 саженцев

17 апреля 2026
Читать новость
Президент

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем