Да дня роднай мовы. А ці ведаеце вы: калі ўжываць слова «люблю», а калі — «кахаю»

Да дня роднай мовы. А ці ведаеце вы: калі ўжываць слова «люблю», а калі — «кахаю»

Ці ведаеце вы, што 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы? У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Беларуская мова вельмі дзіўная. Толькі ў ёй любоў і каханне – розныя рэчы. Любіць можна бабулю, гарбату, працу, а кахаць – жанчыну ці мужчыну. Давайце паразважаем, калі патрэбна ўжываць слова «люблю», а калі — «кахаю».

Любіць або кахаць — быццам блізкія словы, але якое і калі ужываць? Кожны, відаць, задаваў сабе падобнае пытанне. Бо ў жыцці трэба і любіць, і кахаць. Не будзем доўга разважаць, а возьмем пад увагу толькі моўны аспект.

Спачатку звернемся да слова любіць. Калі зазірнуць у гісторыю і пацікавіцца, што ўкладвалі ў яго нашы продкі, то ўбачым: «любіці» — гэта адчуваць глыбокую адданасць, прыхільнасць, павагу да кагосьці або чагосьці, а таксама адчуваць прыхільнасць да асобы супрацьлеглага полу, мець цягу да нечага (напрыклад, да мастацтва), а яшчэ — мець давер да кагосьці.
Сучасны беларускі дзеяслоў «любіць» таксама мае вельмі шырокае кола значэнняў і, адпаведна, спалучальнасць з іншымі словамі. Так, любіць можна брата або бабулю, а яшчэ работу, кветкі, цукеркі, любіць чытаць ці спяваць…
Кахаць у сучаснай беларускай мове — слова з больш вузкім аб’ёмам значэння. Сёння кахаць — гэта мець сардэчнае пачуццё да асобы іншага полу. Такім чынам, кахаюць жонку, мужа, нявесту, жаніха, дзяўчыну, хлопца. Маці ж, дачку, сына, бацьку — любяць.

Последние новости

Гороскоп

Ракам рекомендуется сконцентрироваться на заботе о себе, а Козерогам важно сделать передышку — гороскоп на 27 августа

26 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

В Костюковичах пьяный водитель лишился прав на пять лет

26 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Птичник горел под Шкловом

26 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

С улыбкой за парту! В Черикове продолжается акция «В школу — с радостью!»

26 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Новые лица Чериковщины: руководство района встретилось с молодыми специалистами

26 августа 2026
Читать новость
Благотворительность

Акция «Профсоюзы —детям» побывала в гостях у школьников из Веремеек

26 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем