У дзіцячым садку № 5 г.Чэрыкава арганізавалі фальклорную забаву “Калядкі — зiмовыя святкi”

У дзіцячым садку № 5 г.Чэрыкава арганізавалі фальклорную забаву “Калядкі — зiмовыя святкi”

Напярэдадні святкавання старога Новага года ў дзіцячым садку № 5 г.Чэрыкаа зладзілі для выхаванцаў фальклорную забаву “Калядкі — зiмовыя святкi”. Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты. У пачатку забавы пад гучанне беларускай народнай музыкі Гаспадыня з Гаспадаром накрывала на стол і чакала гасцей. Потым у музычную залу ўваходзілі пераапранутыя калядоўшчыкі: Зорканоша, Каза, Цыганка, Баба Яга. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі “Каляду” казачнай атмасферай.
Дзеці актыўна прымалі ўдзел у забаве: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і частаваліся прысмакамі.

— У нашай дашкольнай установе, вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну. Патрыятычнае выхаванне ў нас прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. Кожны чацвер у садку праходзіць дзень беларускай мовы, калі педагогі паміж сабой і з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый, — адзначае намеснік загадчыка дзіцячага сада № 5 па асноўнай дзейнасці Вольга Навумава. — Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. І ў гэтым годзе ў нашай установе таксама прайшла фальклорная забава “Калядкі — зiмовыя святкi”.

Последние новости

Актуально

На Чериковщине депутаты и ветераны высадили более 3000 саженцев

17 апреля 2026
Читать новость
Президент

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Змейка, восьмерка и ПДД: на Чериковщине выбрали лучших юных инспекторов дорожного движения

17 апреля 2026
Читать новость
Гороскоп

Овнам стоит быть инициативными, а Близнецов посетят новые идеи — гороскоп на 18 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Двенадцать призывников Чериковского района торжественно проводили на службу Родине

17 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

Фотоловушки в Чериковском районе зафиксировали новых нарушителей: на этот раз на кладбище

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем