Тыдзень роднай мовы правялi ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка”   

Тыдзень роднай мовы правялi ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка”   

«Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова…”(Алесь Разанаў) — пад такім дэвізам распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які прайшоў у ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка” з 19 па 23 верасня.

Напярэдадні Тыдня, 16 верасня, сярод  навучэнцаў 8-11 класаў быў праведзены рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

У першы дзень Тыдня са ўсіх куткоў школы чуліся мелагучныя словы, бо ўсе навучэнцы і настаўнікі ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Шмат цёплых і сардэчных слоў прагучала ў адрас роднай мовы.  У гэты  дзень дзеці таксама пісалі і прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”. На прыканцы заняткаў навучэнцы пачатковых класаў паўдзельнічалі ў марафоне “Мова родная – мова модная”, дзе з імпэтам і захапленнем  выконвалі беларускія песні.У фае школы быў арганізаваны тэматычны стэнд і выстава кніг беларускіх аўтараў — юбіляраў.

Наступныя дні прайшлі не менш цікава.  Для навучэнцаў настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры было арганізавана шмат конкурсаў, віктарын. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел  у напісанні творчых  работ “За што я люблю родную зямлю”. У сваіх работах старшакласнікі захапляліся прыгажосцю роднага краю, мясцін, дзе нарадзіліся i выраслі. Распавядалі пра свае цёплыя адносіны да роднай мовы. Сваю любоў і павагу да роднага слова выказалі і вучні 8-9 класаў, якія прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы на роднай мове”.

Творчыя здольнасці праявілі і вучні 7 класаў. Яны самастойна і больш паглыблена вывучалі жыццё і творчасць пісьменнікаў, творы якіх іх найбольш захапілі.  Паводле атрыманых звестак дзеці стварылі прэзентацыі “Натхненыя Бацькаўшчынай”.  А з нагоды 140-годдзя нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа вучні прадставілі свае малюнкі ў выставе-конкурсе “Пад небам сінім”.

Тыдзень мовы завяршыўся, а роднае слова, несумненна, будзе гучаць і далей на занятках і  перапынках.  Праведзеныя мерапрыемствы  абудзілі ў вучнях цікавасць да вывучэння беларускай мовы,  павагу да роднай культуры.

ЮЛІЯ Свірыдзенка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Нікалаенка”

 

 

Последние новости

Горячие новости

Как защитить себя и свой дом от угарного газа

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

«Купалье» в Александрии пройдет в расширенном формате за счет масштабной программы Союзного государства

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Белорусские ученые создали 2 препарата для борьбы с раком легких

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

17 июня личный прием граждан проведет председатель Чериковского районного Совета депутатов

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Председатель Чериковского райисполкома Алексей Жерносеков проведет личный приём граждан 17 июня

13 июня 2026
Читать новость
Актуально

Заветные аттестаты, медали, улыбки, красивые наряды: в Черикове прошел районный выпускной

12 июня 2026
Читать новость