“Конкурс эрудытаў” па казках Я. Коласа прайшоў сярод навучэнцаў 5-6 класаў

“Конкурс эрудытаў” па казках Я. Коласа прайшоў  сярод навучэнцаў 5-6 класаў

У 2022 годзе, мы святкуем 140 — годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх імёны вядомы кожнаму беларусу, без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру.
Памятаць аб мінулым — значыць яшчэ і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такімі па праве можна назваць нашых паэтаў і пісьменнікаў — класікаў, сярод якіх Янка Купала і Якуб Колас — галоўныя сімвалы беларускай літаратуры. Яны найбольш ярка раскрылі наш характар, менталітэт, нацыянальную самасвядомасць, духоўныя каштоўнасці і пачуцці беларусаў. Сёння памяць пра іх захоўваюць музеі, бібліятэкі, названыя ў іх гонар вуліцы, тэатры, інстытуты і плошчы.
Тэматычныя мерапрыемствы па святкаванню юбілееў пісьменнікаў, пачаліся ў школе яшчэ з пачатку года. Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, бібліятэкарам праводзіцца інфармацыйная работа з навучэнцамі ўстановы адукацыі. Вучні з задавальненнем наведваюць і ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах.
Адным з такіх мерапрыемстваў на прыканцы навучальнага года стаў “Конкурс эрудытаў” па казках Я. Коласа, прысвечаны 140 — годдзю з дня нараджэння пісьменніка, прайшоў ён сярод навучэнцаў 5-6 класаў.
Вучні змаглі паказаць і праявіць свае веды і эрудыцыю, імі былі прадстаўлены малюнкі да казак, якія яны прачыталі загадзя. Удзельнічала дзве каманды па шэсць чалавек, прыемна ўсведамляць, што камады прыйшлі падтрымаць не толькі аднакласнікі ўдзельнікаў, але і класныя кіраўнікі. З цікавасцю яны прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Якуба Коласа, гучала цудоўная беларуская мова, дзеці з захапленнем ўдзельнічалі ў шасці турах конкурса. А напрыканцы, атрымалі граматы. Нам удалося стварыць сяброўскую і патрыятычную атмасферу мерапрыемства.
Да юбілею класікаў у школьнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Песняры зямлі беларускай”, на якой прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці пісьменнікаў. Кніжная выстава стала пачаткам святкавання. Далей будуць праходзіць літаратурныя вечарыны і турніры, інфармацыйныя мерапрыемствы, гульні – конкурсы, экскурсіі, тэматычныя выставы творчых работ навучэнцаў школы, прысвечаныя 140 — годдзю з дня нараджэння вядомых паэтаў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу ўсяго 2022 года ў кожным класе, што дазволіць пашырыць літаратурны кругагляд навучэнцаў, а таксама выхаваць пачуццё павагі да класікаў беларускай літаратуры, любоў да роднай мовы, да роднай краіны.

Алеся Закоркіна, бібліятэкар
ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чэрыкава
імя Героя Савецкага Саюза Я.Нікалаенка”

Последние новости

Гороскоп

Рыбам нужно уделить внимание финансовым делам, а Ракам стоит сфокусироваться на домашнем уюте и наведении порядка — гороскоп на 18 июня

17 июня 2026
Читать новость
Новости региона

Депутат Палаты представителей Сергей Давыдов ознакомился с работой предприятий рыбоводства и сельского хозяйства Чериковского района

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Безопасность в любом возрасте: в Черикове пожилым гражданам рассказали о важных видах страхования

17 июня 2026
Читать новость
Актуально

Студотряды на Чериковщине: молодость, труд и новые горизонты

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Незаметная ловушка: как осознать психологическую зависимость от алкоголя и сделать первый шаг к трезвости

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

СК Беларуси возбудил уголовное дело по факту удара БПЛА по автобусу с детьми в Брянской области

17 июня 2026
Читать новость