Скарбонка ўзнагарод ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі» папоўнілася дыпломам І ступені

Скарбонка ўзнагарод ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі» папоўнілася дыпломам І ступені

Кожны чалавек рана ці позна задае пытанні: Хто я? Дзе мае карані? Куды мы ідзем, і дзе наша месца ў свеце?
Адказы на іх можна атрымаць у школьным этнаграфічным музеі – цэнтры патрыятычнага выхавання, які спрыяе выхаванню ў кожнага навучэнца любві і павагі да сваёй краіны, якая пачынаецца з любві і павагі да малой радзімы, горада, школы, выхавання беражлівых адносін да гісторыі свайго народа.

Менавіта так лічыць кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі» Алеся Закоркіна. Гэтая пазіцыя Алесі Сяргееўны стала адпраўным пунктам для таго, каб разам з вучаніцай 11-га класа Ангелінай Старавойтавай узяць удзел у рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў, які праводзіўся ў рамках акцыі «Я гэты край Радзімаю заву». Удзел стаў больш чым дзейсным. Скарбонка ўзнагарод школы папоўнілася дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
— Для нас такі вынік стаў нечаканасцю, — падзялілася кіраўнік музея. — Бо на рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» і «У аб’ектыве музейная старонка» паступіла 202 работы з усіх рэгіёнаў рэспублікі. І стаць першымі — гэта сапраўдны гонар для нас і для ўсёй нашай школы. Мы прадстаўлялі свой музей у намінацыі «У аб’ектыве музейная старонка», падрыхтаваўшы «Даведнік па этнаграфічным музеі», з якім, дарэчы, можна пазнаёміцца на сайце школы.
Даведнік быў складзены з арыгінальным творчым падыходам, з размяшчэннем рэкламнага апісання экспазіцыі 7 раздзелаў музея, даведачных звестак некаторых экспанатаў і інш. Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў рэспубліканскім журы былі вызначаны пераможцы конкурсу, сярод якіх і мы. Наш музей стаў лепшым па накіраванні інфармацыйна-рэкламнае выданне.
На думку Алесі Сяргееўны, школьны музей — гэта своеасаблівае акно ў мінулае, якое злучае нітку паміж пакаленнямі, своеасаблівы абярэг народных традыцый, а заслужаны дыплом яшчэ раз сведчыць аб тым, што чэрыкаўлянам, як маладым, так і дарослым, ёсць чым ганарыцца, што захоўваць, а галоўнае — памятаць!
Ул.інф.

Последние новости

В МИРЕ

СМИ: встреча Трампа и Зеленского была непростой, они разошлись во мнениях о будущем конфликта в Украине 

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Уже не модно: стилист рассказала об одежде, которая не актуальна в 2025 году

18 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

Минчанка поверила аферистам и потеряла более Br22 тыс.

18 октября 2025
Читать новость
Спорт

Белорус Артем Стрибук стал серебряным призером юношеского чемпионата мира по шахматам

18 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

КГК Могилевской области выявил серьезные недостатки в сохранении и использовании историко-культурных ценностей

18 октября 2025
Читать новость
Гороскоп

Скорпионов день подталкивает к важным внутренним решениям, а Весам важно не спешить — гороскоп на 18 октября

18 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем