У раёне стартавала пасяўная кампанія

У раёне стартавала пасяўная кампанія

З незапамятных часоў беларусы надавалі вялікіе значэнне правядзенню абрадаў перад кожнай важнай справай, бо верылі, што ў некаторым сэнсе магічныя дзеянні павінны дапамагчы ў дасягненні поспехаў. У абрадавым календары хлебаробаў значыцца і пачатак сяўбы “Засеўкі”, які заўсёды святкаваўся ярка з суправаджэннем сімвалічных дзеянняў, пастаноў, з выказваннем сакральных выразаў, слоў, пажаданняў.

Свята першай баразны, як яшчэ называюць аратыя гэта дзейства, прайшло ў мінулы панядзелак на Чэрыкаўшчыне і сабрала ў сваё кола старшыню райвыканкама Аляксандру Міхеенку, благачыннага Чэрыкаўскага акруга, настаяцеля храма Раства Прасвятой Багародзіцы протаіерэя Мікалая Жука, прадстаўнікоў розных галін сельскай гаспадаркі раёна пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Сяргея Леўшунова. Работнікі культуры на полі, на імправізаванай сцэне, пазнаёмілі ўдзельнікаў свята з сялянскім бытам вёскі, нагадаўшы народныя традыцыі і сам абрад засевак, паспяхова спалучыўшы і асаблівасці мінулага, і сучасную рэчаіснасць. А адчуць дух гісторыі дапамаглі і беларуская вопратка, і стравы на стале, і святочны настрой аграрыяў.
Перад тым, як насенне лягло ў вясновую глебу, айцец Мікалай адслужыў малебен з іх асвячэннем. Ён блаславіў хлебную ніву на паспяховае яе вырошчванне і добрую ўрадлівасць. Пасля чаго зрабіць першы засеў запрасілі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, апранутых па-святочнаму ў мужчынскія кашулі. Асвячоныя зярняты шырокім гаспадарскім размахам паспяхова пасеяны, і настаў час для магутнай сельскагаспадарчай тэхнікі, якая ўжо стаяла на старце, апусціўшы ў пашу свае агрэгаты.
Многа цёплых слоў і пажаданняў адрасавала аграрыям Аляксандра Міхеенка, выказаўшы надзею на поспех ў палявых справах і агульных намаганнях, бо менавіта хлеб з пакон вякоў з’яўляецца сімвалам дабрабыту, росквіту, цяплыні, багацця і сямейнай утульнасці.
Алеся ПАНІМАЕВА.
НА ЗДЫМКАХ: моманты
святочнага абрада.

Последние новости

Гороскоп

Козероги будут легко находить общий язык даже с самыми капризными людьми, а Девам захочется ясности и конкретики во всем — гороскоп на 19 июня

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Безопасные каникулы: автоинспектор Чериковского РОВД напомнил детям правила ПДД

18 июня 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине прошел единый день информирования «Память во имя будущего»

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Ветеранский актив Чериковщины продолжает добрые традиции

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Чериковском отделении Департамента охраны рассказали как охранять, не нарушая Закон

18 июня 2026
Читать новость
Актуально

Память во имя будущего: в Чериковском районе проходит Единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость