Корманарыхтоўка нарошчвае тэмпы

Корманарыхтоўка нарошчвае тэмпы

Беларуская прымаўка “У восень работ восем” як нельга лепей
падкрэслівае, што ў аграрыяў Чэрыкаўшчыны з надыходам асенніх месяцаў клопату становіцца болей, а на выкананне запланаваных спраў адводзяцца тэрміны больш сціслыя. Менавіта ў гэты перыяд палявыя работы некалькі напружаныя, бо акрамя таго, што неабходна было падрыхтаваць глебу і выканаць сяўбу азімых сельгаскультур, трэба яшчэ надаць увагу і ўборачным працэсам на кукурузным полі. Як адзначалася раней у “ВЧ”, сёлета раслінаводы раёна пасеялі царыцу палёў на плошчы 2940 гектраў, з якіх 1440 гектараў для корманарыхтоўкі і 1500 гектараў на зерне. Пакуль што паляводы ўключыліся ў нарыхтоўку каштоўнага корма для крупна- рагатай жывёлы — сіласа. Не сакрэт, што тэхналогія нарыхтоўкі сіласнай масы нацэльвае нарыхтоўшчыкаў прытрымлівацца спецыяльнага рэгламенту, ад якога залежыць шмат важных крытэрыяў каштоўнасці корма.
Сярод корманарыхтоўшчыкаў раёна значнае месца займае АТТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзаб”, дзе ў гэтым годзе кукурузу на сілас вырошчвалі на плошчы 250 гектраў. Культура набралася карысных рэчаваў, сака-вітасці і пажыўнасці, і цяпер надышоў час яе змяльчыць і адправіць на кансервацыю.
– На якасць нарыхтаванага корма ўплывае шэраг фактараў,– адзначае ў бяседзе з карэспандэнтам падчас наведвання месца закладкі сіласу галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Шылін. – Па-першае, мае важнае значэнне час уборкі кукурузы, а дакладней, перыяды яе развіцця, бо менавіта ў фазе васковай спеласці корм мае высокую пажыўную каштоўнасць для жывёлы. Затым улічваецца даўжыня рэзкі расліны,вышыня зрэзу. І нарэшце сама кансервацыя: трэба папярэдзіць пападанне паветра ў сіласную масу. Акрамя тэхналагічных асаблівасцей нарыхтоўкі сіласу яшчэ ўплывае і прафесіяналізм корманарыхтоўшчыкаў. Адзначу, што гэту справу мы даручылі добрасумленным і адказным спецыялістам, якія ведаюць усе тонкасці і ўжо не першы раз задзейнічаны ў гэтых працах.
Як адзначыў Сяргей Сяргеевіч, у нарыхтоўцы сіласу ўдзельнічаюць вопытныя працаўнікі. Так, на корманарыхтоўчым камбайне “Ягуар” працуе Алег Сямёнаў, на адвозцы сіласнай масы заняты Сяргей Лук’яненка, Мікалай Занкевіч, Алег Кароткін і Дзмітрый Скрыпачоў. Ажыццяўляе трамбоўку сіласнай траншэі Аляксандр Малаткоў. Не абыйсціся і без дапамогі паляводаў Любові Семянёвай, Аксаны Бусуматаравай і Людмілы Цяпінай, якая яшчэ выконвае і абавязкі ўчотчыка. Жанчыны падрыхтоўваюць траншэю да новай партыі сіласу, усцілаючы яе дно саломай, якая выконвае функцыю абсарбента і адказвае за падтрыманне чысціні і наяўнасці вільгаці ў закансерваваным “бункеры”. Хутка чарговая корманарыхтоўчая траншэя бу-дзе загарнута на зіму да наступлення пэўных тэрмінаў, а пасля перыяду бражэння кукурузнай масы, каштоўны корм будзе накіраваны для кармлення жывёлы падчас зімне-стойлавага перыяду.
Паралельна паляводы сельгаспрадпрыемства распачалі ўборку кукурузы на зерне.

Чарговая партыя сіласу папоўніла траншэю.

Последние новости

Горячие новости

Новые правила благоустройства: что нужно знать белорусам?

25 мая 2025
Читать новость
Актуально

Творчество без границ: отчетный концерт Чериковской детской школы искусств собрал самые яркие номера

25 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

«Сегодня я нравлюсь себе гораздо больше, чем в свои 23». Певица Наталья Подольская дала жизненный совет женщинам

25 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

ГАИ напоминает: с 25 мая водителям запрещено ездить без света фар

25 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

Редких представителей флоры и фауны становится больше

24 мая 2025
Читать новость
Актуально

Школа, прощай! или Как прошел последний звонок в СШ №1 г. Черикова (фото)

24 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем