Вясеннюю сяўбу ранніх сельгаскультур аграрыіі КСУП “Язёрскі” завяршылі

Вясеннюю сяўбу ранніх сельгаскультур аграрыіі КСУП “Язёрскі” завяршылі

Вясеннюю сяўбу ранніх  сельгаскультур аграрыіі КСУП “Язёрскі” завяршылі: засеяны клін яравымі сёлета тут складае 468 гектараў. Аднак палявыя працы на гэтым не скончаны, а  працягваюцца, і адны віды змяняюцца іншымі. Вось і зараз да таго часу, калі пачнецца сяўба цеплалюбівай кукурузы, трэба падрыхтаваць палі. Перш-наперш патрабуецца ўзараць участкі, дзе царыца палёў бу-дзе вырошчвацца, а затым неабходна правесці культывацыю глебы. Такую справу, канешне, даручаюць менавіта вопытным і добрасумленным механізатарам, якія сочаць за глыбіней ворыва, наладкай плугоў і спраўнасцю тэхнікі. Аратый гаспадаркі Валянцін Пуздаеў за свае гады працы, а агульны стаж механізатара налічвае 32 гады, адпавядае ўсім крытэрыям прафесіянальнага патрабавання, таму штогод прымае ўдзел у розных палявых работах.

–Мая задача – падрыхтаваць вось гэтыя ўчасткі поля для сяўбы на іх насення кукурузы,– адзначае Валянцін Рыгоравіч.– па-першае, на трактары з плугамі яго неабходна ўзараць, затым замяню плугі на культыватар і апрацую палеткі пасля ворыва. Тэрміны дазваляюць не спяшацца, весці працу дасканала, тым больш што энерганасычаны трактар  “Беларус” амаль што “штурмуе” пашу.

Дарэчы, апрацоўку  іншых ўчасткаў палёў  таксама даручылі механізатару з  вялікім вопытам працы Алегу Пецярбурцаву.

Акрамя гэтага, ў гаспадарцы не забываюць і пра неабходныя мерапрыемствы — унясенне КАС. Гэту справу выконваюць Аляксандр Алёсаў і Ігар Давы-дзенка, а дастаўляе для запраўкі цыстэрнаў карысную падкормку Юрый Качалкін. Увесь калектыў раслінаводаў КСУП “Язёрскі” імкнецца выканаць запланаваныя працы якасна і ў агратэхнічныя тэрміны.

Последние новости

Горячие новости

КГК выявил нарушения в использовании госимущества и земель в Славгородском районе

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Кому при заключении трудового договора не назначают испытательный срок?

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Как защитить себя и свой дом от угарного газа

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

«Купалье» в Александрии пройдет в расширенном формате за счет масштабной программы Союзного государства

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Белорусские ученые создали 2 препарата для борьбы с раком легких

13 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

17 июня личный прием граждан проведет председатель Чериковского районного Совета депутатов

13 июня 2026
Читать новость