Свята “Бразгун” адбылося ў Чэрыкаўскім раёне

У мінулую суботу “Бразгун” зноў збіраў да сябе чэрыкаўлян, жыхароў суседніх населеных пунктаў і гасцей. Традыцыйнае свята каля наркоў-скай крыніцы праводзілася, як і штогод, у дзень святкавання праваслаўнымі вернікамі    Сабору дванаццаці апосталаў.

Шосты свята-конкурс фальклорных ансамбляў і сольных выканаўцаў “З стагоддзя ў стагоддзе” распачаў мерапрыемства. Творчыя калектывы, з шасці раёнаў Магілеўшчыны прадстаўлялі на суд журы і гледачоў  канцэртныя нумары. ад кожнага раёна — свая невялікая канцэртная праграма. Пасля завяршэння вакальных іспытаў, былі абвешчаны вынікі. Так, у намінацыі “ансамблі народнай песні” дыпломам першай ступені ўзнагароджаны народны клуб аматараў народнай песні “Родныя напевы” (Чэрыкаўскі раён, Сакалоўскі СК), дыпломам другой ступені адзначаны народны ансамбль народнай песні “Равеснікі” (Чэрыкаўскі раён, УК “Аўтаклуб “Чэрыкаў”), дыплом трэцяй ступені – ансамбль народнай песні “Сяброўкі” (Чэрыкаўскі раён, Верамейскі СДК),  за захаванне народных традыцый адзначаны клуб аматараў народнай песні “Карагод” (Крычаўскі раён, Бацвінаўскі СДК), дыпломы ўдзельніка атрымалі клуб аматараў народнай песні “Прысожжа” (Крычаўскі раён, Лабковічскі СДК), народны ансамбль народнай песні “Вяскоўцы” (Чавусскі раён, Дужаўскі СДК). У намінацыі “фальклорныя ансамблі этнаграфічнага напрамку” безумоўную перамогу і дыплом першай ступені атрымалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Вясковачкі” (Слаўгарадскі раён, Старасельскі СК), дыплом другой ступені быў уручаны клубу аматараў народнай песні “Родныя напевы” (Чэрыкаўскі раён, Сакалоўскі СК), дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны  народны ансамбль “Крынічанька” (Магілёўскі раён, Палыкавічскі СДК). дыпломы ўдзельніка ў гэтай намінацыі атрымалі ансамбль народнай песні “Крыніца” (Дрыбінскі раён, Бельскі СДК), народны ансамбль народнай песні “Чапурушкі” (Слаўгарадскі раён, Вясковіцкі СК). Усе адзначаныя ўдзельнікі атрымалі таксама каштоўныя падарункі і памятныя сувеніры. Цырымонію ўзнагароджання правёў дырэктар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр  народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы” Алег Хмялькоў. А апладысменты — шчырыя і сардэчныя —  былі ўзнагародай артыстам ад гледачоў.

Праграма правядзення традыцыйнага свята не абмежавалася толькі канцэртам, тут для яго ўдзельнікаў было яшчэ шмат чаго цікавага.

Чэрыкаўскі краязнаўчы музей  прапанаваў пакупнікам  лялек- абярэгаў, а аформлены працаўнікамі ўстановы побач каларытны сельскі куточак карыстаўся папулярнасцю ў жадаючых  пафатаграфавацца.

Не менш цікавай была і выстава розных кніжных выданняў  цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы “Святло праваслаўнай кнігі”, якая распавядала пра рэлігійныя погляды чэрыкаўлян  канца XIX і пачатку XX стагоддзяў, а таксама дэманстравала розныя друкаваныя  працы аўтараў на праваслаўную тэматыку.

Затым увага прысутных пераключылася на кульмінацыйнае дзейства свята–асвячэнне самой крыніцы. Богаслужэнне ўзначаліў благачынны Чавусскага благачынія протаіерэй Мікалай Змушко. У малебне прынялі ўдзел настаяцель храма Раства Прасвятой Багаро-дзіцы г. Чэрыкава протаіерэй Мікалай Жук, настаяцель царквы Казанскай Боскай Маці сяла Прусіна Касцюковічскага раёна протаіерэй Георгій Салабута. Традыцыйны абраз першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла таксама быў дастаўлены да месца малення. Дарэчы, лёс старой іконы некалькі змяніўся, як і месца яе знаходжання. Раней, як усе памятаюць, ікону перадавалі вернікі Наркоў з хаты ў хату, і зараз старэйшыя з іх ужо не маюць магчымасці клапаціцца аб святыні, таму яна была адвезена ў Верамейскую царкву першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Напярэдадні свята, перад тым, як  зноў  задзейнічаць яе ў богаслужэнні, Мікалай Жук зрабіў усё магчымае, каб абраз быў рэстаўрыраваны і адноўлены без гублення каларыту яе выканання. Затым абрадавая наркоўская святыня зноў вярнецца ў Верамейскую царкву.

Меркаванні ўдзельнікаў:

Дырэктар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы” Алег Хмялькоў:

– На Магілёўшчыне прахо-дзяць падобныя народныя форумы  і мерапрыемстваў, але свята “Бразгун”– асаблівае. Думаю, што дзякуючы рабоце супрацоўнікаў раённай сістэмы культуры, тут збераглі традыцыі і народны каларыт. Добра, што сюды запрашаюць не толькі аматараў, але і прафесіяналаў — этнографаў і фалькларыстаў, знакамітых навукоўцаў. Нам зараз дапамагаюць адраджаць традыцыі вучоныя, якія працуюць з архівамі. А наша задача, як вядома, не толькі зберагчы тое, што дасталося ад продкаў, а і як мага лепш замацаваць у нашым жыцці.

Мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Вясковачкі” (Слаўгарадскі раён, Старасельскі СК) Галіна Малахоўская:

– Наш калектыў штогод прымае ўдзел у свяце “Бразгун”. Кожны год мы выступаем на імправізаванай сцэне, і нас вельмі добра сустракаюць гледачы. Мы — этнаграфічны фальклорны народны калектыў. Спяваем толькі этнічныя песні, прычым акапэльна, таму гэта свята для нас блізкае духоўна і традыцыйна. Будзем тут, вядома, і ў наступным годзе.  і хоць мы не зусім маладыя (самай мала-дзейшай спявачцы — 70 гадоў, а самай старэйшай — 88), усё адно плануем і гэту паездку.

Алеся ПАНІМАЕВА.

 

 

Последние новости

Новости региона

Качество уборки территорий в Чериковском районе на контроле райЦГЭ

8 мая 2024
Читать новость
Фотофакт

Поля цветущего рапса с высоты птичьего полета

8 мая 2024
Читать новость
Новости области

В Могилеве медсестры получали заработную плату за несуществующих пациентов

8 мая 2024
Читать новость
Президент

Лукашенко направился с рабочим визитом в Россию

8 мая 2024
Читать новость
Фотофакт

Какие продукты помогают снизить артериальное давление – рассказал невролог

8 мая 2024
Читать новость
Общество

Из-за чего возникает ушной шум и опасно ли это – отвечает невролог

8 мая 2024
Читать новость
Новости области

В Могилевском районе несовершеннолетние спортики осуждены на семь лет лишения свободы

8 мая 2024
Читать новость
Президент

Главное о планах Беларуси, ядерном оружии и красных линиях. О чем предупреждает и к чему призывает Лукашенко?

8 мая 2024
Читать новость
Спорт

Ответные полуфинальные матчи состоятся в рамках Кубка Беларуси по футболу

8 мая 2024
Читать новость
Актуально

Память о тех годах и событиях — жива

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Новолуние в мае: точная дата, время начала и рекомендации астрологов

7 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Работающая молодёжь Чериковского района открывает новые точки на карте Беларуси

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

На Чериковщине прошел митинг, посвященный памяти о трагедии на ЧАЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

С уважением и благодарностью за мирное небо. На Чериковщине ветеранам Великой Отечественной войны вручили материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В КСУП “Езерский” тружеников наградили

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Учащиеся ГУО “Начальной школы г.Черикова” высадили саженцы

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Большой фоторепортаж: в Черикове прошел концерт в рамках социально-творческой программы «В будущее – с надеждой»

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Помочь, нельзя игнорировать. Очередное заседание СОПОП прошло в Черикове

2 мая 2024
Стрелка вверх