Кіпіць работа на палях агракомплекса «Светлы»

Сяўба ў раёне працягваецца, а аграрыі нарошчваюць тэмпы палявых работ. Не ў баку ад распачатых агратэхнічных мерапрыемстваў і раслінаводы ВГУП “Агракомплекс “Светлы”, дзе яравы клін наогул самы вялікі — 1889 гектараў разам з кукурузай, якую ў сельгаспрадпрыемстве штогод  вырошчваюць на зерне. Сёлета таксама агракомплекс надае ўвагу сяўбе пшаніцы, аўса, ячменю і зернебабовых культур. А традыцыі папярэдніх пакаленняў аграномаў у ВГУП працягвае малады спецыяліст – выпускніца Горацкай  сельскагаспадарчай акадэміі Галіна Бядовік. Якраз падчас наведвання месца працы раслінаводаў сельгаспрад-прыемства, за вёскай Шчацінка, карэспандэнта “ВЧ” сустрэла менавіта малады аграном. Га-ліна адзначыла ў размове, што кантралюе ход сяўбы, асабліва сочыць за тым, каб насенне было пасеяна па тэхналогіі– глыбіня закрывання ў глебе. Тут жа непадалёку працаваў на культывацыі  глебы Аркадзь Кузмянкоў, працу агрэгатаў яго трактара таксама трэба кантраляваць, як і працэс вясновага ворыва, якое вядуць Аляксандр Карпіловіч і Канстанцін Сляпцоў. На ўсе недахопы аграном указвае механізатарам, каб прычэпныя агрэгаты наладзіць і выправіць брак у працы. Дарэчы, як маладыя, так і больш вопытныя аратыя слухаюць заўвагі Галіны Бядовік, бо, хоць яна ўсяго два гады на пасадзе, але хутка зарэкамендавала сябе як граматны спецыяліст, які  добра валодае ведамі па аграноміі. У звяне паляводаў агракомплекса, як кажуць, галоўную ролю выконваюць механізатары Андрэй Баранаў і Сяргей Белахонаў, якія менавіта і вядуць сяўбу. Дарэчы, працоўны стаж іх дазваляе добра выконваць заданне і весці працэс аператыўна, што і трэба для вясновых пасеваў. На падвозцы насення да трактароў для папаўнення іх бункераў заняты Сяргей Шаплыка. Калектыў паляводаў ставіцца да агульнай справы добрасумленна і старанна, а гэта значыць, што сёлетняя сяўба на палі агракомплекса пройдзе паспяхова.

Алеся Панімаева

Последние новости

Гороскоп

Ракам не стоит витать в облаках, а у Весов появятся новые интересные идеи — гороскоп на 29 июня

29 июня 2025
Читать новость
Спорт

Белорусские синхронистки победили на турнире в Венгрии

28 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Ученые из Индии создали устройство для массового производства зеленого водорода

28 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

У берегов Королевства Тонга зафиксировали землетрясение 5,3 балла

28 июня 2025
Читать новость
Горячие новости

Минпром хочет направить на роботизацию процессов более 2 млрд рублей

28 июня 2025
Читать новость
Гороскоп

Львы станут примером для других, а Девам звезды советуют не торопить события — гороскоп на 28 июня

28 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем