Сяўба яравых сельгаскультур стартавала ў Чэрыкаўскім раёне

Сяўба яравых сельгаскультур стартавала ў раёне на мінулым тыдні, а гэта значыць, што ні хвіліны часу нельга ўпускаць у адказны перыяд.

Калі дзе-нідзе глеба на палях яшчэ вільготная і нават у некаторых балоцістых мясцінах мокрая, то палеткі КСУП “Прагрэс” патрабуюць аператыўнага выканання мерапрыемстваў.

Сяўбу ў сельгаспрадпрыемстве даверылі вопытнаму механізатару Юрыю Гапееву, які не першы год прымае ўдзел у палявых працах, і ведае ўсе асаблівасці вясенняй баразды.

– Надвор’е вельмі добрае, але вецер, як вядома, не зусім нам у дапамогу, бо сур’ёзна сушыць глебу,– выказвае свае думкі Юрый.– Неабходная вільгаць выпарваецца, і гэта дрэнна для тых палёў, дзе пяскі. Бачыце, які сухмень стаіць, а пыл пакрывае ўсё навокал. Таму мы працуем вельмі хутка. Вось гэты ўчастак мы за-крываем і пераязджаем на наступны. Улічваючы, што да сяўбы тэхніка была падрыхтавана ўся і ў поўным памеры, то і саму сяўбу завершыць у сціслыя тэрміны не складзе ніякіх цяжкасцяў.

Трэба адзначыць, што семянны матырыял быў апрацаваны спецыяльнымі рэчывамі, што з’яўляецца немалаважным фактарам на этапе прафілактыкі. На падвозцы насення заняты механізатар з вялікім стажам працы Сяргей Яшкін. Працаўнікі палёў працуюць у звязцы, і ўжо калі трэба папоўніць бункер новай партыяй зерневай культуры, то дастаткова аднаго сігнала, і сеялка зноў пайшла працаваць актыўна.

Дарэчы, усяго прагрэсаўцам на пачатак сяўбы неабходна было засеяць яравы клін у колькасці 395 гектараў у асноўным аўсом і ячмянём, стаўку будуць рабіць, як і штогод, і на ўраджай кукурузы, якая пойдзе затым на кармавыя мэты. Нельга не адзначыць і даволі граматны і матываваны падыход да сяўбы аграномскай службы сельгаспрадпрыемства, кіруе якой галоўны аграном Дзмітрый Саўкін. Менавіта тут робяць стаўку на азімую сяўбу сельгаскультур, бо, як паказала практыка, на пясчаных глебах пасеяныя з восені зерневые даюць больш высокія ўра-джаі. Такі падыход дазваляе аграрям КСУП “Прагрэс” заставацца ў ліку лепшых у раёне.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Новшества для водителей. Как работает союзная автостраховка?

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

В Минобразования рассказали, сколько целевиков примут учреждения образования Беларуси в этом году

2 мая 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Самая большая в мире собака познакомилась с самой маленькой

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь изменила ставки экспортных пошлин на нефтепродукты

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

МЧС во время майских праздников будут нести службу в усиленном режиме

2 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем