Вопытны механізатар КСУП «Язёрскі» Пётр Маісееў яшчэ ў страі

Кожны працоўны калектыў складаецца з асноўнага касцяка добрасумленных супрацоўнікаў. І калі ўсе выконваюць свае абавязкі, падыходзячы да справы сур’ёзна і адказна, то пры такіх умовах можна разлічваць на якасную работу ўсёй арганізацыі.

Механізатар КСУП “Язёрскі” Пётр Маісееў (на здымку) належыць менавіта  да тых працаўнікоў, якія пры любых абставінах выконваюць даручаныя заданні дасканала. Таму і напрацягу многіх гадоў ён лічыцца ў ліку лепшых гаспадаркі, яго паважаюць калегі і кіраўніцтва. Зараз, нягледзячы на тое, што Пётр Іванавіч ужо амаль тры гады афіцыйна на пенсіі, ён працягвае працаваць, як заўсёды – добрасумленна.

А ўсё пачыналася ў Пятра Іванавіча некалі, як і ў астатніх калгаснікаў, з рашэння працаваць у сельскай гаспадарцы і жадання быць карысным. Тады і адкрыліся нахільнасці працы з тэхнікай. Пасля заканчэння Клімавіцкага вучылішча, ураджэнец Новай Слабады, атрымаў дыплом аб заканчэнні ўстановы і правы на кіраванне трактарам. Гэтыя дакументы сталі своеасаблівым пропускам у самастойнае жыццё. Працаваў малады механізатар у эксперыментальнай базе “Чэрыкаў”, дзе набыў добры вопыт і веды па сваёй справе.

У 1990 годзе Пётр Маісееў уладкоўваецца ў “Язёрскі” і з тых часоў застаецца верным сельгаспрадпрыемству. Шмат розных работ давялося выконваць яму, але некаторыя з іх сталі нават яго візітнай карткай, бо менавіта ён выконвае іх лепш за іншых.

–У маім распараджэнні– сена і салома,– не без жарта адзначае механізатар.– Амаль што круглы год я то зважу, то скірдую цюкі. Зараз я раблю рэйсы, дастаўляючы салому на ферму на прычэпе, з дапамогай па-грузчыка, згружаю яе ў адведзеным месцы. І зноў еду на поле за новай партыяй грузу.

Пётр Іванавіч выконвае і іншыя даручэнні, калі сезонныя справы заканчваюцца. Улетку, дарэчы, працы ў механізатара шмат, а працоўны дзень пачынаецца ўранні, каля сямі гадзін, а заканчваецца, калі ўжо становіцца цёмна. А зімой  ён укладаецца ў звычайны рэжым працы – з 8-00 да 17-00, і застаецца яшчэ час на выконванне хатніх спраў, якіх, па яго словах, у яго шмат.

— У мяне ні захапленняў, ніякіх хобі  ў жыцці няма, бо ў асабістай хаце заўсёды ёсць што рабіць, —  адзначае Пётр Маісееў.– Толькі паспявай выконваць справы!

Напэўна, ён мае рацыю, бо ў добрага гаспадара заўсёды дома ёсць заняткі, якія яго чакаюць пасля плённага працоўнага дня.

Алеся Панімаева

 

Последние новости

Гороскоп

Козероги будут легко находить общий язык даже с самыми капризными людьми, а Девам захочется ясности и конкретики во всем — гороскоп на 19 июня

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Безопасные каникулы: автоинспектор Чериковского РОВД напомнил детям правила ПДД

18 июня 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине прошел единый день информирования «Память во имя будущего»

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Ветеранский актив Чериковщины продолжает добрые традиции

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Чериковском отделении Департамента охраны рассказали как охранять, не нарушая Закон

18 июня 2026
Читать новость
Актуально

Память во имя будущего: в Чериковском районе проходит Единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость