Уборка кукурузы зараз вядзецца ў Чэрыкаўскім раёне

Каштоўную па сваіх рэчывах для жывёл культуру вырошчваюць усе сельгаспрадпрыемствы, робячы стаўку на нарыхтоўку сіласа. Карэспандэнт “ВЧ” наведаў чарговую гаспадарку – КСУП “Язёрскі”, дзе таксама кіпіць работа па корманарыхтоўцы, у якой задзейнічана ўся магчымая тэхніка, нават і з боку шэф-скіх арганізацый. У гэтым годзе язёрскія аграрыі пасеялі і вырасцілі добры ўраджай на 900 гектарах. Даручылі працу па ўборцы царыцы палёў вопытнаму механізатару  Юрыю Качалкіну, бо менавіта яго добрасумленнасць і ўменне ўпраўляцца з корманарыхтоўчым камбайнам, вопыт у працы патрабуе  адказны ўчастак галіны сельгаспрадпрыемства.

Нарыхтоўка сіласа ідзе аператыўна і вельмі хутка, бо змяльчэнне і трамбоўка сіласнай масы павінна весціся ў кароткія тэрміны, каб корм не страціў сваёй каштоўнасці і не пачаўся працэс браджэння.

 На адвозцы змяльчонай масы задзей-нічаны Аляксандр Шуплякоў, Андрэй Палякоў, Аляксандр Каршкоў (КУП “Чэрыкаўскі жылкамунгас”) і іншыя  працаўнікі з шэфскіх арганізацый.

На трамбоўцы ў кормасховішчы працуе Алег Палякоў, а ўноч яго змяняе Дзмітрый Сярканаў.

Алеся Панімаева

Последние новости

Президент

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

От киберспорта до моды: Молодёжный фест предлагает активности по всей Беларуси

17 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Президент Литвы назвал падение рождаемости главной угрозой нацбезопасности

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Чериковском РОВД рассказали, как стать милиционером

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Бесплатный профсоюзный приём: жители Черикова смогут получить консультации 25 июня

17 июня 2026
Читать новость
Актуально

Таланты Чериковщины покорили «Порубежье»

17 июня 2026
Читать новость