Сяўбу азімых сельгаскультур вядуць у Чэрыкаўскім раёне

У прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі ў кожным сезоне працоўнага каляндара шмат клопату ў распачатых працэсах.  Так, зусім нядаўна ішло поўным ходам жніво, а зараз вядзецца новы этап – сяўба азімых сельгаскультур. Не дарма стаўку на гэты від раслінаводства робяць аграрыі раёна, бо менавіта азімыя культуры  могуць даць высокія ўраджаі, якіх дасягнуць можна толькі  пры выкананні цэлага шэрага ўмоў. Біялагічнай перавагай з’яўляецца тое, што яны здольныя назапасіць больш расліннай масы, паспяваюць да зімы развіць магутную каранёвую сістэму і добра раскусціцца. Загартаваныя азімыя здольныя пераносіць нават суровыя ўмовы зімоўкі.

Стаўку на азімыя культуры не першы год робяць і аграрыі КСУП “Прагрэс”, дзе пад сяўбу ўвосень адведзена 900 гектараў. Тут вырошчваюць азімыя  жыта і трыцікале, якія даюць штогод добрыя ўраджаі.

Зараз гэты працэс яшчэ не завершаны, а падчас яго правядзення карэспандэнт пабыў на палях сельгас-прадпрыемства і сустрэўся з механізатарам, якому даручана весці сяўбу. Генадзь Ткачоў (на здымку) працуе ў “Прагрэсе” больш за дзесяць гадоў, і сёлетняя восеньская сяўба ў яго зусім не першая, таму ён ведае дасканала, як наладзіць механізмы сеялкі, каб яны не давалі збою.

               Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Взносы в ФСЗН‑2026: как рассчитать и когда заплатить — для ИП, работодателей, самозанятых

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Сажать или не сажать? Заместитель директора Чериковского жилкоммунхоза Алена Пашкевич рассказала о правилах озеленения мест захоронения

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Больничный: сроки сдачи, разбор ошибок и как проверить расчёт — что важно знать

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Партия БЕЛАЗов, работающих на сжиженном природном газе, отправилась в Кузбасс

8 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Хозяин своей судьбы и родной земли: к юбилею чериковлянина Михаила Саракуло

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Народны каляндар: 8 лістапада

8 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем