Уборка зерневых культур на асабістых участках жыхароў Чэрыкаўшчыны амаль завершана

У першую чаргу ўвагу гэтай справе надалі ў сельскай мясцовасці, дзе вырошчвалі збожжа ў цэлым шэрагу населеных пунктаў. Нават гаспадарам і не прыйшлося пахвалявацца, бо рашэнне пытання ўзялі на сябе сельсаветы. Па-першае, пасля ўдакладнення колькасці гектараў і даты выдзялення камбайна для абмалоту ўчасткаў, супрацоўнікі  сельвыканкамаў тэлефанавалі для апавяшчэння кожнага, хто падаў заяўку. Такім чынам, сотка за соткай асабістыя ўчасткі былі своечасова зжаты ва ўсіх населеных пунктах.

Пакуль што не да канца абмалочана збожжа на гарадскіх участках асабістых падворкаў, але гэта справа вось-вось будзе завершана.

Канешне, гэтая паслуга  для тых, хто вырошчваў зерневыя культуры не абышлася дарма. Сумы выплочваліся сельгаспрадпрыемствам розныя.

Так, у КСУП “Прагрэс” за адну абмалочаную сотку для сям’і, з якой працуюць два чалавека ў сельгаспрадпрыемстве, плацілі 3 рублі, калі працуе адзін – 4 рублі, усім астатнім – 5 рублёў. Камбайн з КСУП “Язёрскі”апрацоўваў жыта для працуючых у гаспадарцы за 2 рублі за адну сотку, астатнім – 4 рублі.

У ВГУП “Агракомплекс “Светлы” для сям’і, два члена з якой працуюць у агракомплексе, 1 сотка абышлася за 2 рублі 50 капеек, для аднаго працуючага – 3 рублі, астатнія жыхары плацілі 4 рублі.

Тым, хто працуе ў ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” кожная змалочаная сотка абыйшлася па 3 рублі, не працуючым у сельгас-прадпрыемстве па 4 рублі.

ААТ “Чэрыкаўрайагра-прамтэхзабеспячэнне” таксама прадстаўляла свае паслугі насельніцтву. Такім чынам, тыя, хто працуе ў гаспадарцы, заплацілі за адну абмалочаную сотку 2 рублі 88 капеек. Пенсіянеры сельгаспрадпрыемства зжалі свае ўчасткі за 3 рублі 74 капейкі, астаняму насельніцтву асабістае жніво абышлося па 5 рублёў 76 капеек за абмалочаную сотку.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Могилев готовится к юбилейному фестивалю «Золотой шлягер — 2025»

17 октября 2025
Читать новость
Культура

На кинофестивале «Лістапад» впервые оценят короткометражное кино

17 октября 2025
Читать новость
Спорт

Сборная Беларуси по мини-футболу проведет первый из двух спаррингов с командой Китая

17 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

В Могилеве при ремонте грузовика погиб водитель предприятия

17 октября 2025
Читать новость
Горячие новости

Адвокаты Беларуси проведут бесплатные консультации ко Дню отца

17 октября 2025
Читать новость
Культура здоровья

Правда ли, что кожа «привыкает» к косметике и средства периодически нужно менять? Отвечает дерматолог

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем