Алег Мельячэнка — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Герой фотапраекту наступнага нумару райгазеты  Алег Мельячэнка знаёмы амаль усім чэрыкаўлянам, бо, працуючы, электрамеханікам-паспартыстам у РУП “Белтэлекам” (Чэрыкаўскі вузел сувязі Крычаўскага ЗВС), займаецца правядзеннем камунікацый для інтернэту, тэлебачання, “разумнага дома” (ахова маёмасці), а таксама ліквідуе пашкоджанні, робіць настройкі  ўстаноўленых сістэм.  Дарэчы, Алег Мікалаевіч у прадпрыемстве працуе ўжо 20 гадоў, а здымак з архіву, дзе ён быў сфатаграфаваны з матком тэлефоннага проваду дзесьці ў пачатку 2000-х гадоў, менавіта яскрава паказвае наколькі ўсё змянілася ў  сферы яго дзейнасці  за апошнія 10 гадоў, а прагрэсіўныя тэхналогіі палепшылі  побыт і якасць жыцця абанентаў прадпрыемства.

Змены адбыліся за гэты час і ў сямейным жыцці, і ў прафе-сійнай  адукацыі. Зараз з жонкай Аксанай яны выхоўваюць дачку, якая ўжо перайшла ў 11 клас, і чатырохгадовага сына. Сам Алег Мікалаевіч скончыў Віцебскую акадэмію сувязі, што дазволіла яму глыбей атрымаць веды па абранай прафесіі.

Напружаны графік работы і працоўныя складанасці, безумоўна, як і у кожнага з нас, прысутнічаюць. Адное тое, што нават прыходзіцца знаходзіць кантакт з абанентамі, некаторыя з якіх, не сакрэт, не зусім разумеючы тонкасці і спецыфіку работы,  пачынаюць “вучыць” майстра. Тут на дапамогу Алегу Мельячэнку прыходзяць яго трываласць, цярпенне і прыроднае пачуццё гумару, а яшчэ павага да лю-дзей, незалежна ад іх статусу.

Выхадныя дні Алег Мікалаевіч праводзіць з вудай на рыбалцы, забяспечвае сваю сям’ю карыснай свежай рыбай. Рыбак ужо ведае дасканала ўсе тонкасці рыбалоўства, таму амаль заўсёды вяртаецца дамоў з уловам.

Акрамя гэтага дасуга, да прыхільнасцей  у Алега Мікалаевіча далучылася калекцыяніраванне пачак запалак, прычым, сярод 57 прадметаў калекцыі ёсць і рарытэтныя экзэмпляры.

                 Алеся Панімаева

Последние новости

Калейдоскоп

Чеснок до весны как с грядки: надёжный способ хранения без плесени

20 сентября 2026
Читать новость
Здоровье и красота

Осенние образы: что убрать из гардероба, чтобы выглядеть современно

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Пяць беларускіх кніг, якія варта прачытаць восенню

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Неудачное знакомство: могилевчанка лишилась денег после визита к новому приятелю

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Велосипеды в подъезде: адвокат рассказал, куда жаловаться на захламление общих мест

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

98 % белорусов не хотят покидать родину: Вячеслав Данилович объяснил феномен укорененности народа

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем