Віктар Іваноў — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Шмат разоў раёнка пісала пра тых, хто належыць да катэгорыі людзей, у якіх у працоўнай кніжцы толькі адзін запіс аб прыняцці іх на працу.  Вось менавіта так і склалася працоўная біяграфія галоўнага інжынера КУП “Чэрыкаўская ПМК -280” Віктара Іванова (на здымку), а яго прафесійны стаж адлічвае ўжо 31 год. Гэты факт пацвярджае наколькі чалавек захоплены сваёй справай на працягу ўсяго працоўнага жыцця і  ў розных перыядах эканамічнага становішча прадпрыемства не шукаў, як кажуць, лёгкага хлеба, а заставаўся заўсёды верным абранаму раней працоўнаму месцу.

А пачаўся працоўны шлях Віктара Іванова ў будаўніцтве ў 1987 годзе, калі пасля заканчэння Магілёўскага будаўніцкага тэхнікума  яго накіравалі ў Чэрыкаў у механізаваную перасоўную калону № 280 майстрам.

— Першы мой працоўны  аб’ект —  кацельная ў Язёрскім клубе, —  успамінае Віктар Леанідавіч, — вось тады і прыйшоў першы вопыт ў будаўніц-тве і ў арганізацыі саміх будаўнікоў і працэсаў. Канешне, было нялёгка, але я нават не пашкадаваў, што працую на гэтым прадпрыемстве. А потым было шмат іншых распачатых і завершаных будаўніцтваў дамоў, будынкаў,  пабудоў. Наладзіліся добрыя адносіны з самім калектывам, асноўны касцяк якога складаўся з прафесіяналаў сваёй справы, таму і працаваць было камфортна.

 Потым Віктар Іваноў заняў пасаду прараба, а 16 гадоў таму стаў галоўным інжынерам. Праўда, адзін год па стане здароўя  прыйшлося быць у баку ад працы, ад прадпрыемства, але пасля выздараўлення, ён зноў вярнуўся да сваёй справы, нібы і не было захворвання.

Зараз Віктар Леанідавіч з брыгадамі прадпрыемства працуе на закладцы новага жылога дома ў Чэрыкаве. Як сам кажа, будуць выкарыстаны ўсе рэзервы і прафесійныя патэнцыялы, каб будынак адпаведваў усім нарматывам.

                  Алеся Панімаева

Последние новости

В МИРЕ

Глава МИД Украины извинился перед Ираном

29 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

МАРТ выявил нарушения в крупной торговой сети: просрочки, отсутствие ценников и несоблюдение перечня

29 июля 2026
Читать новость
Гороскоп

Львам стоит быть внимательнее к мелким расходам, а Козероги смогут решить сложную задачу самым простым путем — гороскоп на 29 июля

28 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Агромарафон Чериковщины: зерновой экватор и зеленый задел

28 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Лето без инфекций: в Черикове для дошкольников провели интерактивную игру о здоровье

28 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Картошка пролежит до весны: как надёжно сохранить урожай — проверенные способы

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем