Фёдар Раманенка — герой праекту «ВЧ» «Гісторыя ў фотаздымках»

Агульны стаж кіроўцы ААТ “Чэрыкаўрайагра-прамтэхзабеспячэнне” Фёдара Раманенкі (на здымку) набліжаецца да 30 гадоў. За гэты даволі працяглы тэрмін  у працоўнай біяграфіі Фёдара Мікалаевіча было шмат розных рэйсаў і выкананых заданняў. Як даволі добрасумленны і адказны работнік, ён заўсёды імкнецца выканаць сваю справу як мага лепш,  як яго вучылі бацькі, затым старэйшыя калегі па працы.

Першым працоўным месцам Фёдара Раманенкі стала пасада механіка ў ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”, куды ён уладкаваўся пасля арміі, маючы адпаведную адукацыю. У гаспадарцы ён вучыўся ўсяму, што спатрэбілася затым у яго жыцці: беражлівым адносінам да тэхнікі, своечасоваму яе рамонту, а таксама быць адказным ва ўсіх справах. Тут, у эксбазе, паспрабаваў свае сілы і падчас жніва, працуючы на камбайне. Менавіта з таго часу яму больш падабалася працаваць на тэхніцы, таму і наступныя працоўныя месцы былі звязаны з працай на аўтамабілях. Так, Фёдар Мікалаевіч паўгода працаваў у СФГ Марачкіна кіроўцам, а затым уладкаваўся на аналагічную працу ў ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”, дзе паспяхова працуе і па сённяшні дзень. Трэба адзначыць, што шмат гадоў у сельгаспрадпрыемстве ён у ліку лепшых працаўнікоў, а на разгорнутых спаборніцтвах падчас уборачнай страды з’яўляецца сур’ёзнай канкурэнцыяй для калег па працы, бо заўсёды імкнецца выканаць сваю справу добра. Таму некалькі гадоў запар яго імя сярод перадавікоў гаспадаркі і нават у раёне.

Бягучы працоўны год не стаў выключэннем: было выканана шмат рэйсаў па перавозцы розных грузаў. Нават у зімні перыяд па даручэнні яго кіраўніка забяспечваў кацельную ЖКГ шчэпкамі для ацяплення.

Зараз у яго таксама няма прастояў у працы, і кожны дзень– новыя заданні. Фёдар Мікалаевіч і ў гэтым годзе прыме ўдзел ва ўборачнай кампаніі на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Алеся ПАНІМАЕВА.

Последние новости

Гороскоп

Тельцам важно поберечь свои нервы, а Львам стоит спланировать бюджет — гороскоп на 19 июля

18 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Какие продукты сильнее всего повышают сахар в крови

18 июля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Найдена уникальная каменистая планета с потенциально теплыми океанами

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

«Скорость, ветер и свобода»: история одного чериковского байкера

18 июля 2026
Читать новость
Экономика

ВВП Беларуси в первом полугодии вырос на 1,5%

18 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Индонезия ввела 30-дневный безвизовый режим для граждан Беларуси

18 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем